BeFree
У нашай фотагалерэі - вашыя кадры з фестывалю і дасланыя нам украінскімі фатографамі прафесійныя здымкі фэсту. Знайдзі сябе на здымках і дашлі нам сваю гісторыю пра BeFree! Нагадваем, што пераможцы конкурсу "Рэпарцёры Be Free" атрымаюць у падарунак DVD з запісам другога дню рок-сцэны фэсту.
Вялізарны дзякуй карыстальніку jek-hor за якасныя здымкі з фэсту, якія аздабляюць зараз нашую старонку. Калі вы лічыце, што ваш здымак варты быць пастаўлены на адкрыццё фэставага сайту, дасылайце нам! Апроч таго, усе здымкі з фэсту (за згодай аўтараў) мы будзем публікаваць у фотаальбоме нашага фэстывалю.
Усе тэматычныя публікацыі пра фэст "Be Free" перанесеныя ў секцыю "Прэса", якая ўвесь час абнаўляецца. Калі Вы заўважылі, што мы прапусцілі нейкі артыкул, дасылайце на яго спасылку на fest.svabody@gmail.com! У нашай скарбонцы рэцэнзіяў ужо ёсць: "Наша Ніва", "Тузін Гітоў", "Еўрарадыё", "Советская Белоруссия", артыкулы ад Вітаўта Мартыненкі і Анатоля Мяльгуя, спіс будзе працягвацца. :-)
Арганізатары фэсту Be Free запрашаюць усіх, хто быў на нашых канцэртах у Львове 9-10 жніўня, дасылаць на фэстаўскую скрыню fest.svabody@gmail.com свае фота і відэа-матэрыялы пра фэст або спасылкі да іх на YouTube i іншыя рэсурсы. Мы будзем выкарыстоўваць іх выключна з пазначэннем аўтарскіх правоў.
Мы таксама чакаем вашых гісторый пра Be Free: гэта могуць быць рэпартажы з канцэрту або намётавага гарадку, расповяды пра экстрэмальны турызм або лінгвістычныя практыкаванні на львоўскіх вуліцах, разважанні на тэму свабоды або параўнальных якасцяў украінскага баршчу, галоўнае - усё гэта павінна быць звязана з нашым фэстам. Мы прымаем усё - ад вершаў і падзякаў да канструктыўнай крытыкі :-),  галоўнае для нас - ведаць, якім фэст стаў для ВАС, гледачоў і слухачоў Be Free.
Аўтары найлепшых - на думку арганізатараў ад Еўрарадыё, Беларускай музычнай альтэрнатывы і ініцыятывы "Студфармат" - рэпартажаў атрымаюць у падарунак DVD з відэаверсіяй другога дню фэсту (сцэна Парк).
Чакаем вашыя матэрыялы на fest.svabody@gmail.com!
9-10 жніўня ў Львове на двух сцэнах у цэнтры гораду прайшоў міжнародны музычны фэст  "Be Free". У фэсце прынялі ўдзел 29 гуртоў з Беларусі, Украіны, Польшчы і Францыі, выступы якіх наведалі (па афіцыйных дадзеных гарадскіх уладаў Львова) ад 3 да 5 тысячаў гледачоў штодзённа. Нягледзячы на папярэджанні украінскіх і беларускіх памежнікаў пра ўзмоцнены рэжым на мяжы, усе ўдзельнікі фэсту перасяклі украінска-беларускую мяжу без значных затрымак.
Сёлеташні Be Free стаў заўважнай падзеяй у беларускай культурнай сферы, выконваючы дзве функцыі: прадстаўлення свабоднага мікрафону прадстаўнікам незалежнай беларускай культуры і павышэння ўзроўня ведаў пра культуру суседзяў у творцаў і моладзі з Беларусі, Украіны і Польшчы. Важнай часткай фэсту стаў распаўсюд інфармацыі пра  беларускія незалежныя культурныя і медыя-праекты і прыцягненне ўвагі да беларускай творчасці з боку суседніх краін.
Арганізатары "Be Free" дзякуюць усім партнёрам, удзельнікам і гасцям фестывалю і аб'яўляюць пра пачатак падрыхтоўкі да "Be Free - 2009".  Старонка фэсту працягне дзейнічаць і папаўняцца на працягу году. Усе пажаданні, заўвагі і зваротную сувязь па фэсце -а таксама фота і відэаматэрыялы, якія мы размесцім з абавязковым пазначэннем капірайту - просім высылаць на скрыню фэсту fest.svabody@gmail.com.
Намётавы гарадок у ландшафтным парку «Знесіння» пачне працу з пятніцы,
8 жніўня.  Усе, хто прыедуць раніцай, могуць кіравацца туды, але ўсе
рэсурсы будуць змантаваныя не раней за абед. Патрэбная будзе вашая
дапамога!
Наш намётавы гарадок будзе ахоўваць львоўская абласная міліцыя. Іх
праца  - у інтарэсах кожнага, хто хоча спакойна пакінуць свой намёт і
пайсці на канцэрт. : )
Міліцыя просіць прытрымлівацца наступных правілаў:
1.    Упарадкаванае размяшчэнне намётаў згодна са схемай гарадка (будзе на месцы).
2.    Адсутнасць алкаголю на самой тэрыторыі гарадка (пры гэтым нікога
не будзе хваляваць, калі вы ў горадзе будзеце піць піва ці іншыя напоі.
Галоўнае – не прыносіць іх на ноч у мястэчка).
3.    Не захоўвайце у намётах асабліва каштоўныя рэчы: ноўтбукі,
дарагія камеры, фамільныя каштоўнасці, антыкварныя кніжкі, вялікія сумы
грошаў і г.д.
4.    Калі вы прыязджаеце на машыне: досвед мясцовай міліцыі раіць
вам ставіць машыны ў платных паркінгах у цэнтры Львова.
5.    Не губляць бэджы або іншыя ідэнтыфікацыйныя карткі, якія вы
атрымаеце як пасведчанне таго, што з'яўляецеся жыхаром намётавага
мястэчка.
Дадатковая інфармацыя.
Усе, хто хоча засяліцца ў намётавым гарадку, пройдуць рэгістрацыю ў арганізатараў.
У гарадку няма асвятлення: бярыце з сабой ліхтарыкі. Мы купілі каля 20
штук невялікіх ліхтарыкаў для тых намётаў, у якіх сваіх не будзе –
просім звяртацца да арганізатараў, калі будзе патрэба ў святле.
Магчыма, мы будзем браць невялічкую плату ад жыхароў мястэчка (не болей
за 5 у.а. ад намёта за ўвесь час). Мы робім усё што можам каб гэтага
пазбегнуць, але папярэджваем пра такую магчымасць. :)
Паважаныя сябры!
Па Вашых шматлікіх просьбах змяшчаем мапу Львова з пазначанымі месцамі сцэны, намётавага мястэчка.
Спадзяемся, гэта дапаможа Вам не заблукаць падчас правядзення Фэста.
Поўны памер можна скачаць адсюль: http://rapidshare.com/files/130883971/big_map.jpg.html
Маршрут ад Ратушы да намётавага мястэчка:
Выступ гуртоў Voo Voo (Польшча) і Гайдамаки (Украіна) на фэсце Be Free
ў Львове адбудзецца пры дапамозе польскага фэстывалю “Strefa Inne
Brzmienia” (Люблін).  “Strefa inne brzmienia” – гэта самая буйная
музычна-мастацкая акцыя на Ўсходзе Польшчы, якая ставіць мэтай спрыяць
працэсам эўраінтэграцыі.
Серыя спатканьняў і творчых майстэрняў  мастакоў, музыкаў, фатографаў,
што цягнулася ў Любліне 10 дзён, завяршаецца выпускам супольнага дыску
гуртоў Voo Voo (Польшча) і Гайдамаки (Украіна), а таксама канцэртамі
гэтых гуртоў у Любліне і Львове. Апошні адбудзецца 9 жніўня ў межах
праграмы фэсту Be Free.
“Ідэя праекту  - артыстычныя сустрэчы, якія апроч надзвычай
цікавага мультыкультурнага творчага працэсу паміж артыстамі і сустрэчаў
творцаў з публікай,  пакінуць трывалы сьлед у выглядзе кніжкі з
дыскам... Цыкл дэбатаў пад агульнай назвай “Межы Эўропы”, які ідзе
разам з фэстывалем, прывязаны да актуальнага пытаньня пра эўрапейскую
ідэнтычнасьць. Гэтае пытаньне – заданае ў Любліне, сталіцы памежнага
рэгіёну Эўразьвязу, - паўстае вельмі выразна. Мы маем права задаваць
яго, бо жывем у непасрэднай блізкасьці да мяжы, якая сваім тэхнічным
“размахам” перарасла ўжо нават Бярлінскую Сьцяну. За ёй жывуць людзі,
якія лічаць сябе эўрапейцамі, за ёй засталіся прыгожыя шляхетныя
эўрапейскія гарады.
Мы задаемся пытаньнем пра межы нашага эўрапейскага ўяўленьня, пра тое,
як далёка можа распаўсюдзіцца нашая “эўрапейская мара” аб прасторы,
паяднанай супольнай сістэмай вартасьцяў. ... На гэтыя пытаньні палітыкі
не могуць даць задавальняючых адказаў. Але мы ўпэўнены, што гэта могуць
зрабіць творцы”, -- адзначае Мірэк Ольшувка, дырэктар фэстывалю "Strefa
Inne Brzmienia".
Be Free i Strefa Inne Brzmienia плянуюць
супрацу і ў наступным годзе. Сярод
плянаў на будучыню - правядзеньне буйнога фэсту на
польска-украінска-беларускім памежжы, арганізацыя "ярмаркі фэстаў", дзе
кожны можа прадставіць свае праекты, правядзеньне конкурсу для маладых
гуртоў з Польшчы і Беларусі, пераможцы якога атрымаюць магчымасьць
запісаць уласны альбом на адной з польскіх студыяў.
Вызначылася тройка пераможцаў адбору маладых беларускіх гуртоў на фэст “Be Free”, які трываў з 9 па 31 ліпеня. На фэсце 9 жніўня выступяць дзве мінскія каманды – Imprudence i Wisp... – а таксама “Бан-Жвірба” з Гомелю. Imprudence i  «Бан-Жвірба» заспяваюць па-беларуску, а Wisp… прадставяць слухачам англамоўную праграму, песня з якой -  Simplify – ужо вядомая ўдзельнікам інтэрнэт-галасавання на старонцы euroradio.fm. Усяго ў  конкурсе ўдзельнічала 39 заявак. Еўрарадыё прызначыла “прыз суцяшэння” аднаму з удзельнікаў фінальнай дзесяткі:  беларускамоўныя песні гурта ESPRIT трапяць
у ратацыю на станцыі. У будучыні сярод усіх канкурсантаў будуць
адабраныя яшчэ некалькі гуртоў, чыя творчасць з’явіцца ў эфіры станцыі.
Па словах сябра аргкамітэту фэсту, лідэру гурта ULIS, Славы Кораня, “Усе з 39 канкурсантаў заслугоўвалі увагі, усе з іх граюць даволі прафесійна.  Hам было вельмі складана выбраць нават з тых 10, што былі абраныя галасаваннем – усе  з іх заслугоўвалі таго, каб паехаць. Выбар  двух гуртоў з фінальнай тройкі быў абумоўлены іх досведам канцэртных выступаў (Бан-Жвірба і Імпрудэнс ужо каля 10 год на сцэне), а гурт Wisp..., хаця мы і не чулі ўжывую, даслаў нам вельмі шмат якасных матэрыялаў, па якіх мы зрабілі выснову, што хлопцы здольныя годна выступіць на фэсце.
Але гэта зусім не азначае, што мы забудземся пра астатнія гурты – удзельнікі конкурсу. Мы будзем па меры магчымасці запрашаць іх на іншыя канцэрты, якія мы дапамагаем арганізоўваць у Польшчы , Украіне і г.д. І канешне ж, мы будзем браць пад увагу нашых канкурсантаў, калі будзем складаць праграму Be Free на наступны год. Увогуле, такая колькасць добрых запісаў, дасланых на конкурс,  стала для мяне прыемнай нечаканасцю – у адсутнасць нармальнага канцэртнага жыцця на Беларусі такія конкурсы робяцца ледзь не адзінай магчымасцю даведацца пра тое, чым жывуць сучасныя маладыя гурты. Хацелася б толькі, каб болей гэтых гуртоў спявала па-беларуску”.
Віталь Супрановіч, кіраўнік BMA Group, дадае:
«Прыемна здзівіла тое, што так шмат гуртоў падала заяўкі, у тым ліку шмат мне невядомых. Мае крытэры адбору былі – выбіраць тыя гурты, што праяўляюць актыўнасць, але актыўнасць у пазітыўным сэнсе – канцэрты, выступы і г.д., а не, скажам, накрутка галасоў. Важна было таксама даць магчымасць паехаць на фэст тым, хто яшчэ не мае досведу замежных выступаў”.
Напярэдадні фэсту “Be Free” Сашко Положіньскій - лідэр гурта “Тартак”, які выступіць у Львове 10 жніўня, - у онлайн-інтэрв’ю распавёў сайту festsvabody.org, што значыць для “быць вольным”, ці варта беларускім і ўкраінскім рокерам граць на “карпаратывах” і навошта сучаснай моладзі ведаць сваю гісторыю.
Гутарыла і перакладала Марыя Садоўская
- Што для сучаснага украінскага року абазначае "быць вольным"? Наколькі творца зараз можа быць вольным ад умоўнасцяў шоў-бізу, камерцыі, патрэбнасці ў ратацыі на станцыях? Ці можа залежны чалавек увогуле быць творчай асобай?
- У прынцыпе, рок ва Ўкраіне быў і застаецца вольным, бо гурты маюць магчымасць граць такую музыку, якая ім падабаецца, і спяваць песні пра тое, пра што яны хочуць спяваць. Іншая справа, што значная частка добрай ды цікавай украінскай музыкі не мае магчымасці трапіць да шырокай аўдыторыі. І гэта насамрэч адбываецца таму, што украінская рок-музыка не залежыць ані ад законаў шоў-бізнэсу, ані ад камерцыі або ратацый. Большасць гуртоў паступова, год за годам, крок за крокам заваёўваюць сваю аўдыторыю, месца на сцэнах добрых фестываляў і, не адчайваючыся калі нешта не атрымліваецца, ствараюць добрыя песні і цікавыя альбомы.
Канешне, не ўсё так добра і бязхмарна, як можа здацца на першы погляд. Ёсць праблемы з прыдатнымі для рок-выступаў канцэртнымі пляцоўкамі, і з магчымасцю якасна запісваць сваю музыку ды і зарабляць выключна ўлюбёнай справай удаецца далёка не кожнаму рок-музыканту. Але разам з тым з’яўляюцца і новыя фестывалі, і спецыялізаваныя тэле-радыё-каналы, і незалежныя лэйблы, якія цікавяцца ўкраінскім рокам і альтэрнатывай. І што асабліва прыемна, прыхільнікаў рок-музыкі не робіцца меней пад масавым наступленнем камерцыйнай папсы, а добрыя калектывы не знікаюць, і рэгулярна нараджаецца нешта новае ды цікавае.
Што тычыцца творчасці, то сапраўдны творца не залежыць ні ад чаго. Ён мае талент, атрымлівае натхненне, а то, якім чынам ён гэта выкарыстоўвае, - гэта ўжо іншая справа... Усё роўна, калі чалавек жыве ў грамадстве, то абсалютнай свабоды не існуе. Але заўжды існуе свабода выбару... ;)
- Вашая гісторыя пачалася з таго, што хутка пасля стварэння вы выйгралі адборачны тур конкурсу "Червона рута" і сталі вядомымі. Ці памятаеце вы свае адчуванні як канкурсантаў? Што з той пары, на вашую думку, змянілася ў конкурсах для маладых гуртоў - магчыма, узровень канкурсантаў ці тыя магчымасці, што конкурсы адкрываюць для іх. Ці ўвогуле конкурсы і адборы на фэсты зараз так жа актуальныя для рок-каманд, як былі 12 год таму?
- Ды мы тады проста бавіліся! Нас конкурс як такі мала цікавіў. Мы проста хацелі пабываць на культавым фэсце, патусавацца, пазнаёміцца з класнымі украінскімі музыкантамі, падурэць на сцэне. Мы ж з Васіком -  маім колішнім калегай  - музыкамі не былі (і дагэтуль імі не сталі), а сам “Тартак” пачынаўся як гульня, як забаўка, сцёб, прыкол... Гэта ўжо потым, пасля таго, як мы неспадзявана для сябе перамаглі, калі мы адчулі рэакцыю людзей на нашыя выступы, калі адчулі кайф ад вялікай сцэны, мы сталі зусім інакш да ўсяго гэтага ставіцца...
Зараз сітуацыя зусім іншая. Адзінае, што рэальна даюць конкурсы ды фестывалі маладым музыкантам, - гэта добры практычны досвед. Сцэна, святло, гук, парады прафесіяналаў, вялікая аўдыторыя – і ўсё. Раней, калі ты класна праявіў сябе на “Червоній Руті”, “Перлинах Сезону”, іншых конкурсах ці фестывалях, ты меў шанец стаць вядомым, папулярным, знайсці прадусараў, пачаць працаваць на прафесійнай сцэне. Цяпер такога няма. Верагоднасць таго, што за цябе возьмуцца сур’ёзныя прафесіяналы толькі таму, што ты класны, вельмі малая. Цяпер усё так ці іначай упіраецца ў грошы. Ёсць пэўныя выключэнні, але іх няшмат. Ды і немагчыма адназначна сказаць, што такім музыкам сапраўды пашчасціла, бо рана ці позна прадусар можа прымусіць цябе рабіць тое, чаго ты рабіць не захочаш...
- У сваіх праграмах "Тартак" пяе пра сучаснасць, але на канцэртах вы таксама закранаеце сучасную гісторыю Украіны. Чым вас натхняе гісторыя?
-  Апроч таго, што гісторыя вельмі цікавая, яна яшчэ і карысная. Гісторыя – гэта веды і досвед, гэта боль і гонар, гэта ганьба і слава. Гісторыя – гэта фундамент, на якім базуецца сучаснасць і будучыня народу, нацыі, дзяржавы. Калі б мы лепей ведалі сваю гісторыю, мы б пазбягалі тых памылак, якія паўтараем з пакалення ў пакаленне, і правільна б распараджаліся тымі перамогамі ды перавагамі, якія атрымліваем сёння. Я перакананы, што калі б украінцы лепей ведалі сваю гісторыю, яны б ведалі і адказы на пытанні, якія паўстаюць у наш час. Напрыклад, зараз увесь час ідуць спрэчкі наконт таго, хто нам большы сябар – Расія ці Амерыка, з кім нам выгадней – з Еўропай ці з Азіей, хто хоча нам рэальна дапамагчы – Усход ці Захад. Калі ж праглядзець усю гісторыю Украіны, то робіцца відавочным, што нам ніхто ніколі не дапамагаў, а калі і дапамагаў, то зусім не бясплатна. Адсюль выснова: ніхто нам ніколі не дапаможа, апроч нас саміх. Бо ў прынцыпе, гэта нікому і не патрэбна, апроч нас... ;)
- Што вы ведаеце пра сучасную беларускую рок-музыку, рок-гурты? Што спадзяецеся даведацца на гэтым фэсце? Ці прыйдзеце паслухаць сваіх калегаў з Беларусі?
- Ведаю досыць мала. Бачыў некалькі кліпаў у інтэрнэце, чуў пару зборак “Песні Свабоды”, калісьці знаёміўся з Лявонам Вольскім... Спадзяюся, у мяне атрымаецца паслухаць выступы беларускіх гуртоў на Be Free, але не заўжды так робіцца, як хацелася б. Зарыентуюся на месцы, ці будзе ў мяне такая магчымасць. Але вельмі хочацца, каб была... ;)
- У Беларусі некаторыя гурты, каб выжыць у сучасных ўмовах, выбіраюць для сябе заробак на "карпаратывах". А ці зарабляюць на гэтым украінскія рокеры, і ў прыватнасці, ваш гурт?
- Я не лічу гэта ганьбай для музыканта. Калі запрашаюць – значыць, хочуць пачуць і ўбачыць, а якая розніца – маленькі гэта карпаратыў ці вялікі фестываль? Калі музыкант мае дзе выступаць і для каго, калі грае ўласную музыку, калі выконвае ўсе песні ўжывую – што ў гэтым дрэннага? Мы з задавальненнем выступаем заўсёды, калі ёсць людзі, якім гэта патрэбна. Шкада толькі, што “Тартак” на карпаратывы запрашаюць ну ве-е-ельмі рэдка... :)
- Ці шмат вы граеце за мяжой? Які ўвогуле найбольш памятны канцэрт у вашым жыцці?
- Мы вельмі рэдка выступалі за мяжой. Па адным разе ў Беларусі, Расіі ды Грузіі  ды некалькі разоў на украінскіх фэстах у Польшчы. З усіх гэтых фэстаў найболей запомнілася  “Лемківська Ватра”. Там была настолькі класная атмасфера, што мы далі яшчэ адзін незапланаваны канцэрт на наступны дзень пасля першага выступу. Нас проста змусіла да гэтага публіка сваімі шматлікімі пажаданнямі заграць яшчэ раз!
- Якія ў вас пажаданні да моладзі з Беларусі, Украіны і Польшчы, што прыедзе на фэст "Be Free"?
- Магу зычыць толькі аднаго: пазнаёміцца бліжэй і пасябраваць!   Нам трэба трымацца разам! Для нас, украінцаў, беларусы – гэта адзіны сапраўды братні народ. У нас вельмі шмат падобнага: геапалітычнае становішча, мова, культура, ментальнасць. У нас амаль супольная гісторыя, і гэта не гісторыя канфліктаў між сабою, а гісторыя супольнай барацьбы ды супольнай бяды. А сяброўства з палякамі – гэта проста ўзаемавыгадны культурны абмен. Яны могуць трохі прыадкрыць для нас дзверы еўрапейскай музычнай культуры, а ма можам іх паказаць наш сапраўдны драйв, нашае спецыфічнае гучанне і нашу, вельмі своеасаблівую, унутраную, але свабоду! ;)
Вызначана месца намётавага мястэчка:  наведвальнікі фэсту Be Free змогуць размясціцца з уласнымі намётамі на тэрыторыі ландшафтнага парку Знесіння з 10.00 пятніцы 8 жніўня да 10.00 панядзелку, 11 жніўня.
Ахову мястэчка будзе забяспечваць мясцовая міліцыя. Плануецца арганізаваны адвоз гледачоў у мястэчка кожны дзень пасля канцэрту, а таксама дадатковыя маршрутныя рэйсы на працягу дня.
Мапу размяшчэння сцэнаў і намётавага гарадка можна cпампаваць тут.
Увага! Арганізатарам будзе патрэбна дапамога ў абсталяванні намётавага гарадку. Жадаючыя пабыць валанцёрамі могуць звяртацца на адрас fest.svabody@gmail.com або па тэлефоне +375 29 6490888.
Скончыўся другі тур галасаваньня за маладыя беларускія гурты -
кандыдаты на выступ на фэсьце Be Free. Гурты Anyway!, ESPRIT, RELOAD далучыліся да першай тройкі фіналістаў (Контур, MELANY i Бан-Жвірба)
- і цяпер будуць чакаць 31 ліпеня, калі будзе вядомая ўся
дзесятка фіналістаў, з якіх потым арганізатары фэсту выбяруць траіх
выступоўцаў.
Між тым, на трэці тур галасаваньня да гуртоў-кандыдатаў далучылася 5 навічкоў:
TLUSTA LUSTA
Re1ikt
Акропаль
Sky Line
Голая Манашка
Усе вынікі другога тура абнуленыя, пачаўся тур трэці. Ва ўсіх удзельнікаў
галасаваньня (у тым ліку тых, што засталіся з першых двух тураў) абсалютна роўныя шанцы на пападаньне ў трэцюю тройку
фіналістаў.
Вызначыўся і чарговы фан-пераможца віктарыны "Be Free",
які паедзе на фэст бясплатна. Яшчэ адзін пераможца другога туру віктарыны
будзе названы ў сераду, а яшчэ 6 пуцёвак на фэст па-ранейшаму даступныя
найлепшым камэнтатарам гуртоў і знаўцам беларускага року.
Скончыўся першы тур галасаваньня за маладыя беларускія гурты - кандыдаты на выступ на фэсьце Be Free. Першыя тры фіналісты - гурты Контур, MELANY i Бан-Жвірба - могуць спакойна ўздыхнуць да 31 ліпеня, калі будзе вядомая ўся дзесятка фіналістаў, з якіх потым арганізатары фэсту выбяруць траіх выступоўцаў.
Між тым, на другі тур галасаваньня да гуртоў-кандыдатаў далучылася 8 навічкоў: Altamente, Anyway!, ESPRIT, Miascovyja, RELOAD, Спрат, Wisp..., ZIGZAG. Усе вынікі першага тура абнуленыя, таму ва ўсіх 29 удзельнікаў галасаваньня абсалютна роўныя шанцы на пападаньне ў другую тройку фіналістаў.
Вызначыўся і першы фан-пераможца віктарыны "Be Free", які паедзе на фэст бясплатна. Другі пераможца першага туру віктарына будзе названы ў сераду, а яшчэ 8 пуцёвак на фэст па-ранейшаму даступныя найлепшым камэнтатарам гуртоў і знаўцам беларускага року.
Субота, 9 жніўня
ПАРК КУЛЬТУРЫ ІМ. БАГДАНА ХМЯЛЬНІЦКАГА
14.00 - 15.30 - Гурты-пераможцы конкурсу на euroradio.fm (BY)
15.30 - 16.10 - BN (BY)
16.10 - 16.50 - Partyzone (BY)
16.50 - 17.30 - Інкунабула (UA)
17.30 - 18.10 - Pomidor/OFF (BY)
18.10 - 18.40 - ROCKAWAY (PL)
18.40 - 19.20 - Znich (BY)
19.20 - 20.00 - žygimont Vaza (BY)
20.00 - 21.00 - Vladivostok (FR)
21.00 - 22.00 - Zet (BY)
22.00 - 24.00 - Haydamaky (UA)  i Voo Voo (PL) - супольны канцэрт у межах projekt Lublin.
Нядзеля, 10 жніўня
ПЛОШЧА РЫНАК
12.00 - 12.30 - NHS (BY)
12.30 - 13.10 - P.L.A.N. (BY)
13.10 - 13.50 - Джамбібум (BY)
13.50 - 14.30 - Яр (BY)
14.30 - 15.30 - Стары Ольса (BY)
15.30 - 16.30 - WZ-Orkiestra (BY)
16.30 - 17.10 - LITVINTROLL (BY)
+ Паказальны выступ рыцарскіх клубаў (UA)
ПАРК КУЛЬТУРЫ ІМ. БАГДАНА ХМЯЛЬНІЦКАГА
16.00 - 16.40 - Xy4 (UA)
16.40 - 17.20 - IQ-48 (BY)
17.20 - 18.00 - Mauzer (BY)
18.00 - 18.40 - METANOIA (PL)
18.40 - 19.40 - Krama (BY)
19.40 - 20.40 - ULIS (BY)
20.40 - 21.40 - Neuro Dubel (BY)
21.40 - 22.40 - HABAKUK (PL)
22.40 - 23.40 - Тартак (UA)
Праграма фэсту "Be Free" на 9-10 жніўня
Субота, 9 жніўня
ПАРК КУЛЬТУРЫ ІМ. БАГДАНА ХМЯЛЬНІЦКАГА
14.00 - 15.30 - Гурты-пераможцы конкурсу на euroradio.fm (BY)
15.30 - 16.10 - BN (BY)
16.10 - 16.50 - Partyzone (BY)
16.50 - 17.30 - Інкунабула (UA)
17.30 - 18.10 - Pomidor/OFF (BY)
18.10 - 18.40 - ROCKAWAY (PL)
18.40 - 19.20 - Znich (BY)
19.20 - 20.00 - žygimont Vaza (BY)
20.00 - 21.00 - Vladivostok (FR)
21.00 - 22.00 - Zet (BY)
22.00 - 24.00 - Haydamaky (UA)  i Voo Voo (PL) - супольны канцэрт у межах projekt Lublin.
Нядзеля, 10 жніўня
ПЛОШЧА РЫНАК
12.00 - 12.30 - NHS (BY)
12.30 - 13.10 - P.L.A.N. (BY)
13.10 - 13.50 - Джамбібум (BY)
13.50 - 14.30 - Яр (BY)
14.30 - 15.30 - Стары Ольса (BY)
15.30 - 16.30 - WZ-Orkiestra (BY)
16.30 - 17.10 - Litvin Troll (BY)
17.10 - 17.40 Паказальны выступ рыцарскіх клубаў (UA)
17.40 - 18.20 - Кораллі (UA)
18.20 - 19.00 - Метелики (UA)
ПАРК КУЛЬТУРЫ ІМ. БАГДАНА ХМЯЛЬНІЦКАГА
16.00 - 16.40 - Xy4 (UA)
16.40 - 17.20 - IQ 48 (BY)
17.20 - 18.00 - Mauzer (BY)
18.00 - 18.40 - METANOIA (PL)
18.40 - 19.40 - Krama (BY)
19.40 - 20.40 - ULIS (BY)
20.40 - 21.40 - Neuro Dubel (BY)
21.40 - 22.40 - HABAKUK (PL)
22.40 - 23.40 - Тартак (UA)
9 ліпеня на
старонцы Эўрарадыё распачаўся першы тур конкурса-адбора для маладых гуртоў на Be Free, а таксама конкурс на каментары і віктарына для фанаў. Па
выніках першага тура конкурсаў праз тыдзень будуць абраныя першыя тры з 10 гуртоў-фіналістаў і першыя два з 10 фанаў, якія атрымаюць бясплатнае падарожжа на фэст
у Львоў.
У першым туры
конкурса прымаюць удзел 25 маладых гуртоў з Менску, Бярозы, Нарачы, Віцебску,
Пінску, Гомеля, Магілёва ды іншых гарадоў Беларусі:
Argentum,   Band_A,
HAIR PEACE SALON,  Imprudence,  Kalmary, MELANY,  Naka,
NORGTAUNT, SOK,   TESAURUS, UNIA, !Wanted,   Zatoczka,
Бан-Жвірба,  Без панікі,   Босае Сонца,  Да!Бл...,   Кашлаты Вох,
Контур,   Лютавер'е,   Мутнаевока,
Одним днем, Разбітае сэрца пацана,   Рокаш,  Эра вэрхалу.
У тых, хто не
пасьпеў на першы тур, шанец даслаць свае трэкі і інфармацыю пра гурт для адбору
захоўваецца да 30 ліпеня. Усе падрабязнасьці конкурсаў - на Эўрарадыё: http://euroradio.fm/by/532/405/20443