Свабоду Пчолам (Be Free) - 2008


Музыка ў Беларусі гэта нейкі прызрак – ці яна есць (папса), ці яе няма (забаронены ўладамі рок). І каб добрая музыка не хавалася ў падполлі, час ад часу знаходязцца энтузіасты, якія арганізоўваюць файныя фесты. Найбуйнейшым з іх з’яўляецца “Басовішча”, якое прапануе музычную праграму ў Польшчы. З мінулага года ў гэтага знакамітага фэста з’явіўся добры канкурэнт – сустракайце “Be Free”. Яго мелі правясці яшчэ ў мінулым годзе у Луцку, але з гэтага года месцам прапіскі фэсту стаў добры горад Львоў.

Найбольшую інфармацыйную падтрымку, зразумела, гэтая з’ява атрымае ў сеціва, дзе яшчэ засталася свабода слова. Вось так пры дапамозе аднаго добрага чалавека я і адшукаў першыя звесткі пра фэст – на сайце “ЭўраРадыё” трэба было прагаласаваць за добры, але ўжо немалады, гурт “Бан-Жвірба”, які мог атрымаць магчымасць адыграць сваю праграму пры ўмове перамогі ў інтэрнэт-галасаванні. І дзякуючы Богу яны гэта зрабілі! Але ж “ЭўраРадыё” таксама дарыла фэнам музычным некалькі халяўных паездак у Львоў, і я як адзіны камэнтатар гурта атрымаў шчаслівы білет!


Дзень першы – дарожнае мытарства
Вось з гэтага моманта і пачынаецца мой невялікі расказ пра турнэ БЖ у дзіўны горад Львоў. І пачныаецца гэты тур з цягніку Гомля – Менск, які ўзяўшы нас на борт, рухаўся да сталіцы нашай сінявокай горада Менску. Так как трэба нам было накіроўвацца зранку, то ў цягніку большасць безумоўна адпачывала, і нашая групоўка не стала ісьці супраць усіх.
Аднак нашыя цела не прыстасоўваліся да гэтых падарожнічых умоў, і па-гэтаму большасць дарогі Гомель – Менск было праведзена намі ці ў гамоне, ці ў спробах прыстасавання да “камфартабельных” крэсел вагона.

Па прыезду ў Менск наш гурт накіраваўся ў маленечкі сквер, дзе і былі зруйнаваны некалькі гадзінаў да адпраўлення буса ў бок Украіны.

Што найбольш уразіла ў гэты момант? Гэта бамжы, якія праз две-тры хвіліны заглядвалі ў сметніцы ў пошуках скарба, і вельмі галодныя, але ад гэтага не меньш прывабныя галубкі, якіх у гэты час было вельмі шмат. Але мы прыязджалі не птушак карміць, а справы рабіць, і далей наш вектар меў накірунак у бок ЦДП імя Горкага, дзе і былі знішчаны астаткі ежы. Потым ежы некалькі дзён не было, таму што харчы называліся “закускай”.


Настрой у бусе па маршруце Менск – Львоў быў спецыфічны. Разнашорсткавая кампанія музыкаў не давала заклеваць носам ад скукі – Андрэй Плясанаў спяваў пра забойства казла з мэлёдыямі яго губной гармоніі, спадар Скрыпа ладзіў добры настрой сваімі ўдалымі і ня вельмі жартамі. Наконт гэтага хлопца хочацца сказаць адно – калі б у Сашы і Сірожы быў бы сын, то ён быў бы такім як Скрыпа. Шумавы фон акрамя гэтай пары яшчэ напаўняўся і размовай дзвух акул музычнага пяра – спадароў Мартыненка і Александровіча, мова якіх напаўнялася расейскімі словамі з кожным асушаным куфалем піва. Час ад часу Вітаўт вёў размову і з музыкамі ПЛАНу аб якасці піўных напояў

Рулет час таксама не руйнаваў, а зрабіў паказ мод.

Вось пад гэты галдзёж бус з музыкамі накіраваўся да нашых паўднёвых братоў з Украіны. Каб задаць свой градус турнэ (а ў кожнага ён быў свой – хто піў гарэлку, хто піва, хто як Скрыпа прыкладаўся губамі да фляжкі з невядомым напоем з назвай “каньяк”) мы і распачалі сваю алкагольную праграму – добрая мінская гарэлка перамяжоўвалася з дзіўным напоем, які прыпас гітарыст Вінні. О, гэта напой багоў! Як той самы каньяк, але смачней! А якая этыкетка ўпрыгожвала бутыль!!! Глядзім фота, глытаем слюні і ідзем далей.

Розная публіка аўтобуса давала ежу для мазгоў. Найбольш спадабаліся эма-падлеткі з гурта Wisp, якія таксама перамаглі ў інтэрнэт-адборы. Глытаючы першую палову падарожжа энергетычныя напоі, хлопцы так і чакалі мяжы з яго заманчывімі д’юці фры. “Ща купим много бухла!”. Гэтая фраза падкрэслівала юнацкі максімалізм, які аднак быў зруйнаваны з цягам часу. Пад размову Мартыненкі і Александровіча, якая не заканчвалася на працягу ўсяго маршрута, наш бас быў спынены на мяжы. Што здзівіла? Па-першае гэта тое, што нас ня шмат часу марудзілі мытнікі, а па-другое гэта беларускі д’юці фры, дзе акрамя беларускага нічога і не было. Купляйце беларускае! Што ж, супраць гэтага ісці немагчыма і у нашых запасах з’явілася бутэль добрага брэндзі завода “Крышталь”. Вось з гэтым скарбам і накіраваліся ў бок украінскага паста, дзе прыгожая мытная кабета, зайшоўшая да нас у бус, была пашанавана музыкамі дыскам бардаўскай музыкі. Гэта быў паследні перапон да нашага шляху ў Львоў. Сустракайце нас, спадары бэндэраўцы!

Дзень другі – толькі раз у год

Размясціўшыся ў гатэлі “Львоў”, узровень сэрвіса каторага паходзіць на ўмовы савецкага дзіцячага лагера, усе скараталі пару гадзін да саундчэка здаровым сном, які аднак быў прыпынены часам, таму што трэба было накіроўвацца ў парк імя Багдана Хмяльніцкага, дзе імпрэза і мела месца быць. Безумоўна, самым вясёлым был пэйзаж, які можна было ўбачыць з нашага вакенца, з другога боку гатэля ўжо быў праспект.

Што здзіўляла? Гэта безумоўна прыгажун Львоў – такія гарады можна убачыць толькі за мяжой у накірунку Польшчы ці Чэхіі. Архітэктура, у якой няма і не часткі савецкага жыцця, давала разумець, што гэта другое жыцце, гэта другая краіна.

Прыехаўшы на саундчэк, краем глаза мы ацэнілі добры фантан з піўной палаткай – фантан гэты патрэбен быў згуляць адну з галоўных роляў гэтага вечара для аднаго з нас. Рушыўшы далей, мы падняліся ўгару, дзе нашым вачам прадстала канцэртная пляцоўка – добрае афарбаванне радавала вочы, апаратура таксама выказвала сабою рэспект. Так как да імпрэзы было яшчэ чатыры гадзіны, то я, Міця і Вінні накіраваліся ў бліжайшыя крамы для пошукаў ежы і напояў. Па дарозе ў краму нашыя вочы загарэліся, так как быў убачаны цудоўны від наземнага транспарту – трамвай. Але ж свае две лепш, і нашыя душы накіраваліся ў краму, дзе былі затараны ўсе нашыя кашолкі рознымі прадуктамі (“закусь”) і нейкімі пеннымі і вогненнымі напоямі. Прабыўшы у краме каля гадзіны мы звярнуліся на пляцоўку, даведаўшыся, што саўндчэку для нас не будзе. Але на гэтым саўндчэку паспелі праслухаць такія гурты як Зэт і Гайдамакі. Другія хлопцы занадта крутыя! Баян з духавой сэкцыя завёў нават вакаліста Імпрудэнс, які свае валасы распусьціў нібы дзяўчына. Добры гурт, які пасля дзвюх трэкаў накіраваўся ў піўнуху. Але ж, з кожнай хвілінай, якія таялі перад уступам як сняжынкі, настрой у нас паднімаўся – дзякуючы не толькі гарачальным напоям. Ах да, чаму ж гэтыя напоі былі выпіты – у гэты дзень, 9 жніўня, я святкаваў дзень народзінаў! Вось тасты ліліся як з рогу ізабілія! Апошняя чарка, заклік спадара Памідорава нашага гурта да сцэны, пачалося!

Перад БЖ сцэну рвалі эма-падлеткі з гурта WISP – гэта не Токіа Гатэль, але іх музычныя інструманты ўшаноўвалі сваіх уладароў – больш чым як крутымі інструмантамі гэтыя мажоры і не запомніліся.

Потым быў наш час – 7 трэкаў праляцелі як птушка над Дняпром. На мой конт, самымі моцнымі трэкамі нашага гурту былі “Лявоніха” і міравы гіт “Канапелька”, якія здзейснілі нейкі рух у натоўпе людзей. На выступе першых гуртоў іх было няшмат – калі дзвюх соцен.

Адыгралі, а зараз можна бухаць! Дзякуючы арганізатарам, нам засталося добрае піва “Старое месца”, частку якога мяжуючы з зялёным зміем мы і злілі сабе ў гарліну. Пасля гэтага, чуючы гурт Імпрудэнс краем вуха, мы накіраваліся ў бок гатэля, дзе былі пакінуты інструманты, Крысціна і кашолкі з праграмай на вечар.

Вось так, пяць душонак – я, Міцька Гаўрылін, Зьміцер Вінні, Рулет і Вальдемар Перагудаў, вярталіся на пляцоўку, каб паслухаць астатак праграмы на вечар. Нешта з первага дня фэсту мяне нічога не ўразіла акрамя бярозаўцаў з гурта B:N: - добры якасны драйвовы ракенролл заўсёды быў у маім сэрцы, а жывы гук яшчэ больш уразіў мяне. Жму ім лапу, даю пяць. З першага дня яшчэ помню Скрыпу з яго вазай – не гледзячы на тое, што граў ён з гаспажой Самусік, гурт мяне не крануў аніякім фібрам душы. Неяк незразумела, але ж усё-такі гэта ёсць. Потым былі нейкія палякі ці хахлы, усё гэта прайшло каля мяне, так как піво ў палатцы было танней, чым канцэртны хаус. А тут яшчэ пачаўся дождж (менавіта яго наклікалі бярозаўцы сваей песняй “Дажджамі”, якая была выканана пры дапамозе Насты Някрасавай), і тут я зразумеў, што парасон мой адпачывае ў гатэлі. 

Выступалі яшчэ Зьніч, які не дацягвае да ўзроўню нашых багоў з Вежы Багоў, які ўразіў мяне сваей халатнасьцю на саўндчэку. Пасля іх быў яшчэ нехта, і дзень зачынялі Зэт, які гуляў без перапынку, так как дождж ліўся на бедных слухачоў, і Гайдамакі, якія выступалі перад самымі мокрымі людзьмі гэтых двух дзён.

А што рабілі мы – пілі піва! Добрае піва, добрая рыбка. Вальдэмар паспеў прассаць 20 грывен, пры чым зрабіць гэта ў прамым сэнсе гэтага слова – аказваецца у лесе ёсць мянты, якія за два дзясятка грывен не будуць вас чапаць. Потым схадзілі мы яшчэ на месны стадыён, дзе той жа самы Валодзька хацеў пабачыць футбол, але ў цемры ніколі не было.



Праз кроплі дажджу вельмі цяжка было згуртавацца ў адным месцы, але перад выступам Гайдамакаў мы адшукалі друг друга і без лавеласа Рулета накіраваліся дадому ў гатэль. Пад акампанемент дажджу мы селі ў трамвай. “І потым пачалася ў нас неразбярыха” – радок з песні IQ-48 атрымаўся для нас гімнам гэтага дню. Пакінуўшы на апошнім прыпынку трамвай мы ўсе накіраваліся ў разныя бакі – я з Міцькай звярнуў ў нейкую падваротню, Вінні аблюбаваў другую, і толькі Вальдэмар накіраваўся ў патрэбны бок. Вось так наш басіст і прыйшоў першым у гатэль! Але па дарозе ў “Львоў” ён усхваляваў помнік меснай шышцы каралю Даніле, прычым зрабіў гэта падзеннем у лужу!

Не меньш яскрава павёў сабе і Вінні, які на злёгку нецвярозую галаву паехаў назад на фэст. Меньш таго, чорт яго панясі прайсці па парапеце фантана – гэты нумар эквілібрыстыкі па славах гімнаста Вінагардава закончыўся ня вельмі добра, калі ягоная пятая кропка сустрэлася з мрамарным парапетам. У гэты час злёгку нецвярозыя і ад гэтага вельмі вясёлыя Міцька і Антось прыгалі як дзеці па лужам, абліваючы друг друга вадой – з гіканнем і рогатам мы прыйшлі з дзесяціхвілінным спазненнем ад Вальдэмара ў гатэль. Аднак, Вінні быў яшчэ большым лузерам, так как ён спазніўся яшчэ на паўгадзіны. Праз некаторы час да нас звярнуўся і Рулет. Потым было выпіта шмат чаго, першым з усіх адпачываць пайшоў я, па-гэтаму частка вечара застанецца на фота і ў успамінах астатніх людзей.

Дзень трэцці – ён цяжкі самы
Ня трэба быць пяці пядзей ва лбу, каб зразумець, што пасля добрай ночы самай дрэннай рэччу будзе ранак, які пачаўся для нас як і закончыўся вечорак – праснуўшыся з Рулетам мы паднялі Міцьку, пачаставалі няшмат напояў, потым пайшлі да Вінні, у якога бадуна не было шмат часу, і закончылі нашае маленячкае турнэ па паверху паходам да Перагудавых, дзе з пашанай і апракінулі яшчэ некалькі стапарэй.



Так как нумар быў для на на дзень, то а адзінаццатай гадзіне мы пакінулі гэты ня вельмы добры гатэль, каб насладзіцца прыгожасцю горада, які прымаў нас. Закідаючы музычныя інструмэнты ў бус, мы накіраваліся на маленькі тур. Першым нумарам нашай праграмы быў ёперны тэатр, вельмі прыгожы будынак з яго несавецкай архітэктурай. Гэтае ураджанне была ўзмацавана і добрым фантанам, які пляскаўся побач. Акрамя гэтага на гэтай плошчы можна было скарыстацца карэтай, але сваім нагам змяніць не маглі, і па-гэтаму мы накіраваліся далей. Пабыць на Украіне і не пачаставаць баршчу, гэта так як і пабыць у Парыжы і не пабачыць твор спадара Эйфеля. Вось гэтая добра страва была намі знішчана за некалькі хвілін, закрэплена гарэлкай – жыцце працягваецца!

Другі дзень фэсту пачынаўся з фолк-сцэны на плошчы Рынак, але гэтая частка нас асабліва не вабіла, па-гэтаму мы здейснілі паход па вуліцах Львова. На гэтай самай Плошчы мы паспелі паслухаць толькі Насту Някрасаву з яе праектам. Месцамі, чамусьці, гэта мне ўсе напамінала Інну Жаданную. Але не будзем больш прыпыняцца на Рынку і пакрочым далей.

Праз вузенькія вулачкі горада мы блукалі гадзіны чатыры, захапляючыся меснымі краявідамі – тут была і нейкая бойніца з антуражом “Трох Мушкецёраў”, і нейкі Арсенал, і шмат царквоў і храмаў, і нейкія помнікі. Усяго пералічыць і непатрэбна, таму шта на гэтае патрэбна будзе змараць не адзін ліст праграмы Майкрасофт Ворд. Яшчэ больш уразіла такая з’ява як пад’езды з вузенькімі лесвіцамі і адна лабараторыя.


Вось так маленькімі крокамі мы і дакрочылі да Парка пры дапамозе трамвая, якога чакаць аказалася не шмат часу.

Але ж да канцэрту было шмат яшчэ часу і гэты час мы правялі за знішчэннем астаткаў піва і водаўкі. Добры размовы, нейкія фота – усё гэта было на пяць балаў! Апасля гэтага мы пайшлі наверх, зрабіўшы перад гэтым пахаванне казла – у ролі рагатага быў наш Рулет, які спачатку блытаў нагамі, бо быў незадаволены гэтым, але потым супакоіўся.
Другі дзень рок-часткі фэсту для нас пачаўся з апошняй песні IQ-48, але потым захапіў нас спадар Маўзэр з ягоным гуртом.

Частка ягонай імпрэзы мне не спадабалася наогул, частка спадабалася – 4 з 5. Пасля гэтых магілёўскіх хлопцаў накіраваліся мы ў пітную хату, дзе за пенным напоем я сустрэў нейкага хлопца не памятаю нават адкуль. Але добрая наша размова хвілін на дзесяць закончылася для нас знішчэннем літра піва і продажом яму дыска “Бан-Жвірбы”, думаю што музыка яму спадабаецца, таму што доўгі час з гэтага дзесятку хвілін мы размаўлялі пра Песняроў. Што рабілася на сцэне я не бачыў, а па-гэтаму калі я пачуў заклік “Крама”, то падняўшы сваю пятую кропку я накіраваўся ў бок сцэны.


Добрыя гэты дзядзькі – Варашкевіч і кампанія. Нават пачаў я танчыць пад гітарныя соло Трухановіча, побач са мной з куфалем піва ў руцэ прыгаў і мой новы знаёмы – ці быў ён шчаслівы ад гэтай музыкі, ці ад таго што ён атрымаў дыск “Бан-Жвірбы”, але ягоны вялікі палец угару быў лепшай адзнакай настрою. Разам са мной я адшукаў і Вінні з Міцькай, якія сустрэлі дзяўчыну з Гомлі, сустрэў я і прыгожую кабету з майго БелДУТа – усе былі нецвярозыя ад шчасця! Крамаўца Варашкевіча з ягонымі блюз-рокавымі гітамі змяніл спадар Корань з гітарнай музыкай. Не маё гэта, не маё. Занадта шмат гітары. Але “Радые Свабода” добры трэк.



Потым быў яшчэ нехта з Польшчы, гурт Мэтанойя. 

 

Сцэна была перадана ў рукі чараўніка Кулінковіча з ягоным “Дзюбелем” – шыкоўна, больш слоў няма! “Гумкавую хату” спявалі ўсе, нават я парваў сваю глотку! Ведаю я Сашу завочна – маё пытанне неяк перамагло на конкурсе “Саўковай Беларусі”, так што прывітанне, Саша!



Сіл у нас было ня шмат, а па-гэтаму эканомілі іх як маглі – спалі дзе толькі было магчыма.

Потым быў Тартак, але жаданне слухаць іх не было – зрабіўшы некалькі здымкаў я рушыў вонкі. Фэст на гэтым для мяне адышоў у гісторыю, але не адышоў шлях назад – піўко зарабіла свой градус і час да адпраўлення буса мы з Міцькай скараталі куфалем піва і пошукамі крамы. Не гледзячы на дэмакратыю, магазінаў 24 гадзіны мы не адшукалі і накіраваліся ў бок буса. Там парагочачы, мы ў яго загрузіліся і астатак часу клявалі там сваімі насамі. У бусе на шляху назад нічога асаблівага не здарылася акрамя размовы ўсіх тых жа падлеткаў з WISP:
- Чувак, ты так напился, ты спал на траве, блевал, ты ваще крутой.
- Да, я крутой, так круто было! Ваще!
Вось пад гэты галдзёж мы і пакінулі ветлівую краіну Украіну (прабачайце за каламбур) і накіраваліся ў родную краіну. А потым зноў цягнік і вось мы дома!

Што гэта наогул за фэст такі? Палітычны? Я лічу, што да. Калі глядзіш на яго, то разумееш, што музыкі граюць тут толькі апальныя, якія не могуць зрабіць добры выступ у сябе дома, таму што яны лічаць не так як улады. Без гэтага настрою нельга было пачуць французскі гурт Vladivostok, у адной песне якой яны спявалі "Жыве Беларусь!". Да, музыкі ў Беларусі шмат, яна занадта цікавая, але яе не пачуеш у сценах Палаца Рэспублікі ці на нейкіх ОўпэнЭйрах – прыйдуць злыя дзядзькі з КДБ і знішчаць усе. У Львове была другая публіка, такую не сустрэнеш на сьвяце Дзень Рэспублікі, тут няма фэнаў Ірыны Дарафеевы, тут менавіта жыве Беларусь, але жыве ў сваім маленькім мірку. Але такія фэсты павінны быць, каб некалькі разоў на год збірацца кагалам, спяваць песні і ведаць, што ёсць шчасце за мяжой краіны заўседы зялёных памідораў з маленькай літары.


Антось Хаткевіч
Бранск-Гомля-Менск-Львоў-Менск-Гомля-Бранск