Рэпарцёры Be Free!

25.08.2008

Свабоду Пчолам (Be Free) - 2008

Музыка ў Беларусі гэта нейкі прызрак – ці яна есць (папса), ці яе няма (забаронены ўладамі рок). І каб добрая музыка не хавалася ў падполлі, час ад часу знаходязцца энтузіасты, якія арганізоўваюць файныя фесты. Найбуйнейшым з іх з’яўляецца “Басовішча”, якое прапануе музычную праграму ў Польшчы. З мінулага года ў гэтага знакамітага фэста з’явіўся добры канкурэнт – сустракайце “Be Free”. Яго мелі правясці яшчэ ў мінулым годзе у Луцку, але з гэтага года месцам прапіскі фэсту стаў добры горад Львоў.

Найбольшую інфармацыйную падтрымку, зразумела, гэтая з’ява атрымае ў сеціва, дзе яшчэ засталася свабода слова. Вось так пры дапамозе аднаго добрага чалавека я і адшукаў першыя звесткі пра фэст – на сайце “ЭўраРадыё” трэба было прагаласаваць за добры, але ўжо немалады, гурт “Бан-Жвірба”, які мог атрымаць магчымасць адыграць сваю праграму пры ўмове перамогі ў інтэрнэт-галасаванні. І дзякуючы Богу яны гэта зрабілі! Але ж “ЭўраРадыё” таксама дарыла фэнам музычным некалькі халяўных паездак у Львоў, і я як адзіны камэнтатар гурта атрымаў шчаслівы білет!

 

Чытаць далей

25.08.2008

Be Free: падарожжа ў чатырох днях

Дзень першы.  Прыбіліся мы да кампаніі архітэктараў, былых аднакурснікаў, якія арэндавалі мікрааўтобус на 16 месцаў. Ехалі ажно 13 гадзін, але гэта праз тое, што на мяжы дафіга нас трымалі. Прыехалі, паставілі намёты (нам аддалі парк Знесіння, далекавата ад цэнтра) і мы пайшлі гуляць. Львоў - афігенны горад! Стары, з вузкімі вуліцамі. Але неахайны. Далёка не ўсё адрэстаўравана. Затое ультраўкраінскі. Сустрэлі гарадзенца, які пазнаёміў нас з мясцовым, і той нас адвёў у бар "Крыівка" - культавае месца, без шыльды, з канспірацыяй і паролем ("Слава Украіне!" - "Героям слава!") У будынку пасля вайны воіны УПА хаваліся ад Саветаў. На ўваходзе стаіць дзядзька з аўтаматам, у бармэна -традыцыйны украінскі чуб, усё стылізавана пад УПА, і лепей па-руску не размаўляць. Потым мы шчэ крыху патусаваліся па горадзе і пашыбавалі ля 2 гадзін ночы ў лагер.

Чытаць далей

15.08.2008

Be Free во Львове: хорошая традиция?

Добраться до фестиваля можно было тремя путями: на поезде, на специально организованном автобусе и на перекладных электричках. Поехав на организованном автобусе, я ничуть не пожалела. Дорога оказалась легкой и комфортной. Выезжали в пятницу вечером и уже утром в субботу были во Львове. Единственный вопрос, который тревожил моих попутчиков – вопрос жилья. Кто-то брал палатки, кто-то надеялся на удачу найти гостиницу. Но, как оказалось, проблем с жильем не возникло – романтики с палатками побрели на специально организованную площадку для палаток, которая охранялась местной милицией, а тот, кто не желал спать на улице, поехали в центр искать гостиницу. Местные жители предлагали снять квартиру, так что все, кто хотел, смогли найти ночлег.

Чытаць далей

15.08.2008

Фэст Be Free у камэнтарах ды здымках

Першы дзень сапраўды быў ня самым палымяным па складзе выступоўцаў, але гэта не азначае, што там не хапала харызматычнага народу, фатографаў, раскілбасьнікаў і самых натуральных хіпі. Карацей, чаго там распавядаць? Глядзіце самі.

http://donjeune.livejournal.com/152883.html

http://donjeune.livejournal.com/153229.html

Ільля Яцэвіч