Рок-фест "Be Free" пройдзе ў Львове
Фэст пройдзе ў тры днi з 8 па 10 жнiўня ў Львове.
Арганiзатары кажуць, што выбар месца правядзеньня зусiм невыпадковы -
сам горад вельмi прыгожы i дабрацца да яго зь Менску па кiшэнi нават
студэнту-бюджэтнiку. Адзiн з арганiзатараў львоўскага фэсту - Аляксей Лукашэвiч зь нефармальнай iнiцыятывы "СтудФармат" пэўны, што слоган Be Free! - адлюстроўвае галоўную каштоўнасьць фэстывалю - яго адкрытасць i нефармальнасць: "Мы
чакаем, што на нашыя канцэрты прыедуць тысячы маладых людзей з усёй
Беларусi, а львоўская публiка, турысты з Польшчы i iншых Эўрапейскiх
краiнаў, змогуць параўнаць узровень прафэсiяналiзму зорак сваiх краiнаў
i Беларусi. Але галоўнае - фэстываль стане мажлiвасьцю праявiць сябе,
даведацца больш адзiн пра аднаго i правесьцi ўiк-энд у прасторы свабоды".
Летась фэст праходзiў у Луцку пад слоганам "Права быць свабодным". У iм удзельнiчалi 9 гуртоў зь Беларусi i Ўкраiны, фэст сабраў больш за 5 тысяч гледачоў.
А сёлета ў Львове заплянанаваны выступ ўжо 25 гуртоў зь Беларусi, Украiны, Польшчы. Фэст пройдзе адразу на дзьвюх пляцоўках: у Парку iмя Багдана Хмяльнiцкага выступяць рок-гурты, а на Цэнтральным рынку Львова
пройдуць паказы рыцарскiх клюбаў i выступяць каманды, што граюць фольк
i сярэднявечную музыку. Сваю згоду ўжо далi вядомыя беларускiя
выканаўцы, у тым лiку "Kрама", ULIS, Neuro Dubel, zygimont VAZA, WZ-Orkiestra, Pomidor/OFF, Zet, "Стары Ольса". У хэдлайнэры з польскага боку запрошаны гурт T-Love, з украiнскага - "Тартак". З гуртом N. R. M. арганiзатарам дамовiцца не атрымалася.
Адзiн з арганiзатараў фэсту Вiталь Супрановiч кажа: "Пасьля
леташняга фэстывалю ў Луцку нас лiтаральна закiдалi просьбамi
працягнуць фэст налета. Ужо цяпер мы маем некалькi дзясяткаў заявак ад
гуртоў Польшчы, Украiны, Сэрбii i Францыi".
Для маладых
беларускiх камандаў, якiя маюць жаданьне выступiць на сцэне "Be Free",
у чэрвенi будзе арганiзаваны iнтэрнэт-конкурс на сайце "Эўрапейскага радыё для Беларусi". Заяўкi прымаюцца на мэйл fest.svabody@gmail.com. Адзiн з арганiзатараў фэстывалю, лiдэр рок-гурта ULIS, Слава Корань, зьвяртае ўвагу на эўрапейскi кантэкст акцыi: "Беларусь -
цi не адзiная краiна ў цэнтры Эўропы, пра рэальную моладзевую культуру
якой практычна нiдзе не вядома. Нават у суседнiх краiнах мала ведаюць
пра тое, што ў Беларусi ёсьць шмат рок - i ня толькi рок-гуртоў, што
граюць сучасную музыку на прафэсiйным узроўнi. Нашыя выступы разам з
польскiмi i ўкраiнскiмi гуртамi стануць мажлiвасьцю паказаць, што нашая
музыка - гэта музыка сучаснай Эўропы".