Луцк: "Права быць свабодным"
Рок-фэст “Права быць свабодным” адбыўся 22 верасня ў Луцку. Нягледзячы на перашкоды, якія былі спланаваны беларускімі супрацоўнікамі спецназу, на фэст патрапіла вельмі шмат беларускай моладзі. Варта адзначыць, што першы аўтобус які ехаў з Мінска быў спынены ў Дзяржынску, дзе прастаяў амаль 3 гадзіны, пасля чаго моладзь даставілі назад у сталіцу на чыгуначны вакзал. Другі аўтобус быў спынены ў Стоўбцах, а людзі былі проста выкінуты на вуліцу. Таксама трэба дадаць, што супрацоўнікі міліцыі запісалі ўсе пашпартныя дадзеныя і месца навучання ці працы. Як паведамілі ў РАУСах абодва аўтобусы не адпявадаць тэхнічным нормам. Моладзь прыняла такі псіхалагічны ціск з боку ўлады як выклік і вырашыла ехаць у Луцк сваім ходам, спачатку на цягніку да Брэста, а потым на аўтобусе да месца прызначэння.
На фэсце было шмат людзей з Беларусі і Украіны, якія прыехалі са сваімі нацыянальнымі сьцягамі. На сцэне выступілі як вядомыя так і маладыя гурты Беларусі, а таксама госць фэста з украінскага боку – Цінь Сонця.
Карэспандэнт Moladz.org паразмаўляў з беларускімі гуртамі і задаў ім некаторыя пытанні.
Карэспандэнт Moladz.org: Скажыце якія Вашыя ўражанні ад фэстуNULL
Алесь Зайцаў (гурт :В:N:): Мы выступаем на украінскай сцэне ўпершыню і нам вельмі прыемна, што ўкраінская ўлада дала дазвол на правядзенне такога мерапрыемства. Таксама вельмі ўразіла беларуская моладзь, якая зрабіла такі шлях, каб адстойваць свае правы.
Карэспандэнт Moladz.org: Як Вы даехалі на фэстNULL
Гурт Крама: Ехалі на канцэрт вельмі цікава)) На беларускай мяжы стаялі амаль 8 гадзін, супрацоўнікі мытні пераглядалі сумкі і спачатку мы падумалі, што ўвогуле не патрапім на фэст, але нам пашанцавала ў 4 гадзіны раніцы мы прыбылі ў мясцовы гатэль.
Карэспандэнт Moladz.org: Ці падабаюцца Вам беларускія гуртыNULL
Уладзімер (Украіна): Я нават не чакаў, што на фэсце будзе так файна, але вельмі шкада нашых суседзяў з Беларусі, якія з вялікімі перашкодамі дабіраліся ў Луцк.
Фэст скончыўся ў 24.00, пасля чаго аўтобус з музыкамі адразу накіраваўся ў Мінск, а моладзь паехала крыху пазней. На мяжы мытнікі правяралі сумкі, рабілі ксэракопіі газэт з канцэрту, а таксама скідвалі сабе фотаздымкі, якія людзі рабілі ў Луцку.
Нарэшце, пад час фэсту затрыманняў не было і ўсе беларусы паспяхова даехалі на Радзіму.