Беларускі рок робіць сваю папулярнасьць на эміграцыіNULL
На беларускай рок-сцэне абвастарецца сітуацыя з правядзеннем публічных выступаў перад шырокай аўдыторыяй. Масавыя мерапрыемствы магчымы толькі з удзелам афіцыйна дазволеных выканаўцаў, у большасці сваёй папсовых і рускамоўных.
Але выйсце з такой сітуацыі ёсць. Яно было падказана фэстам “Басовішча”, якое стала сапраўды мэкай для беларускіх рок-музыкантаў. Наступным крокам да большай еўрапейскай вядомасці айчынных рок-выканаўцаў быў фэст "Be2gether", які быў праведезены на беларуска-літоўскай мяжы ў гэтым годзе. Нельга зрузумець тую нярвовую рэакцыю, з якой адрэагавалі на факт яго правядзення беларускія ўлады. Але недальнабачная эскапады зрабіла сваю справу і прыцягнулі нашмат больш прыхільнікаў рок-музыкі як з Літвы, так і з Беларусі. Добры падарунак арганізатарам!
Мо таму да ўдзельнікаў наступнага рок-фэсту на эміграцыі, які быў праведзены ва ўкраінскім Луцку пад назвай “Права быць свабодным”, ўлады падыйшлі зузім з іншага боку.
Каб зразумець новую тактыку ціску на беларускіх рок-музыкаў, мы просім аднаго за арганізатараў фэсту “Права быць свабодным” Віталя Супрановіча расказаць пра акалічнасці, якія спадарожнічалі гэтай падзеі і тое, чаму, усё ж, фэст стаў рэальнасцю.
--Спадар Віталь, што стала прычынай арганізацыі фэсту “Права быць свабодным”NULL Хто быў ініцыятарам гэтай музычнай акцыіNULL Ці не ставілася за мэту стварыць альэрнатыву “Басовішчу” NULL
--Ідэя зрабіць фэст беларускай музыкі ва Украіне, была у мяне даўно. На маю думку, Украіна больш перспектыўная для беларускіх гуртоў. У сувязі з тым, што зараз у Беларусі многія гурты не могуць выступаць, то трэба ім дапамагаць. І правядзенне такіх фэстаў трэба разглядаць менавіта ў такім кантэксце.Натуральна, што такія фэсты мусяць адбывацца на Радзіме, але пакуль гэта немагчыма.
У нас з “Басовішчам розныя канцэпцыі, таму няма і канкурэнцыі. “Басовішча” арганізуецца беларусамі, што жывуць у Польшы. Наш фэст арганізоўваюць самі беларусы. Таму гэта ні ў якім разе не замена “Басовішчу”. Нават думак такіх няма!
--Чаму для правядзеньня фэсту быў абраны горад ЛуцкNULL Хто дапамагаў з украінскага боку ў яго арганізацыіNULL
--Мы шукалі кантактаў ва Украіне, і менавіта з Луцку адгукнуліся некалькі чалавек. Да таго ж нам гарантавалася ўсебаковае спрыянне ўладаў. Мы пастаянна выязджалі на месца і ўсе пытанні вырашаліся даволі аператыўна. Нам аказала дапамогу і Усеўкраінская маладзёжная грамадская арганізацыя “Нацыяльны Альянс”.
--Па якіх прынцыпах адбіраліся ўдзельнікі фэсту “Права быць свабодным” з беларускага і ўкраінскага бакоўNULL
--Мы адразу хацелі зрабіць фэст беларускага року. Таму ўдзел у ім знакамітага ўкраінскага рок-гурта “Тінь Сонца” быў лагічным, бо гурт мае беларускамоўныя песні, удзельнічаў у такіх беларускіх праектах, як трыб’ют “Gods Tower”, складанцы “Чарнобыльскі вецер” і іншых. Фэст мае аргкамітэт, які і вызначыў удзельнікаў. Мы хацелі каб было прадстаўлена палова вядомых і палова маладых каманд. Адбор адбываўся праз абмеркаваньне. Мы хацелі паказаць лепшае, што ёсьць на беларускай сцэне і па рэакцыі ўкраінцаў можна сказаць, што ў нас гэта атрымалася.
--У інтэрнэце было шмат паведамленняў пра тое, што музыкі з цяжкасьцямі дабраліся да Луцка. Як трымаліся беларусы на мяжы, якія прыгоды ім давялося перажыць, каб трапіць на месцаNULL
--Тое што рабілі ўлады у гэтым годзе, для мяне было шокам. Музыкаў трымалі па 6-7 гадзін. Правяралі, як небяспечных злачынцаў. Адзінае што не распраналі... Арганізаваныя аўтобусы з публікай былі спыненыя, як толькі выехалі з Менску. А перад гэтым вяліся аператыўныя здымкі, як людзі сядалі ў транспарт. Людзей трымалі у мясцовых РАУСах, перапісвалі пашпартныя дадзеныя, месца працы, вучобы. Аўтобусы былі арыштаваныя, а людзей у суправаджэньні АМАПу вярнулі на вакзал. Частка з іх змагла дабрацца аўтаспынам да фэсту. І я вельмі ўдзячны гэтым людзям, бо гэта -- сапраўдны учынак. Уласна ідэя была ў тым, што фэст робяць беларусы і для беларусаў. У нармальных абставінах нам была б аказаная ўся магчымая падтрымка дзяржавы. Бо мы ехалі прапагандаваць Беларусь і яе культуру за мяжу!
--Якая пляцоўка была адведзена для правядзення фэста ў ЛуцкуNULL Як забясьпечваўся яго парадак і аховаNULL
--Улады нам прадставілі цэнтральнае месца горада – парк Лесі Украінкі. Бясплатна была прадстаўленая міліцыя, якая забяспечыла парадак у час канцэрту. Плюс была нашая ахова. Негледзячы на даволі вялікую колькасьць людзей, усе слухачы паводзілі сябе прыстойна. Менталітэт украінцаў ужо мяняецца, і такога што адбываецца у нас на так званых “святах гарада”, там ужо не назіраецца.
--Як прымалі беларускіх выканаўцаў украінскія слухачы, хто з выканаўцаў, на ваш погляд, найбольш прыйшоўся да спадобы мясцовым аматарам рок-музыкіNULL
--Я акурат знаходзіўся каля кропкі, дзе рапаўсюджваліся праваабарончыя матар’ялы і прадаваліся дыскі. Па попыту на дыскі можна сказаць, што укранцам найбольш спадабаліся гурты “Таварыш Маўзер” “Indiga”, “Крама”, ну і, натуральна, “Тінь Сонца”. Усіх прымалі даволі добра! Была шмат беларускіх і ўкраінскіх сцягоў.
--Хто з украінскіх палітыкаў выступіў на сцэне фэстаNULL
--Наш фэст не быў палітычны, мы гэта усюды падкрэсьліваем. Ён меў праваабарончую тэматыку. Мы абараняем права музыкаў выступаць, права меламанаў слухаць сваю любімую музыку, камунікаваць паміж сабой. Сярод выступоўцаў быў кіраўнік “Нацыянальнага Альянсу”, дэпутат Луцкай Рады, кіраўнік па справах моладзі пры Радзе Ігар Гузь. Быў выступ беларускага праваабаронцы Валянціна Стэфановіча. Бралі слова і прадстаўнікі беларускай дыяспары.
--Ці мёў нейкі розгалас фэст у мясцовай прэсе, як быў ацэнены ўзровень беларускпіх рок-музыкантаўNULL
--Фэст здымалі некалькі украінскіх тэлеканалаў, было шмат журналістаў. Скажу шчыра, атрымалася лепш, чым я чакаў. Беларускія гурты выступілі на найвышэйшым узроўні. Гэта быў канцэрт сусьветнага узроўню. Гук, сьвятло, усё было супер! Нажаль з-за вельмі вялікай занятасьці не мог шмат з кім паразмаўляць, але было пару чалавек, якія выпадкова трапілі на фэст, пыталіся у мяне пра яго ідэю. А потым я іх бачыў ужо задаволенымі ў самым канцы.
--Чаму навучыліся беларусы ў украінцаў у сэнсе падрыхтоўкі фэстаў і канцэртаўNULL Ці ёсць перспектыва працягу фэсту “Права быць свабодным”NULL
--Мы пабачылі, як мусяць суіснаваць паміж сабой грамадзтва і ўлада, як яно павінна быць у нас. Там улады не ствараюць перашкоды, а ствараюць умовы. За паўтары месяцы мы ведалі калі і дзе ў нас будзе фэст. Мы не заплацілі ні капейкі за аказаныя нам паслугі. Каб мы задумалі такое правесьці у нас, то фэст нам бы хутчэй за усё... забаранілі. А калі б і далі дазвол, то за 5 дзён мы б мусілі ўзгадніць і аплаціць паслугі не менш як шасці службам, а таксама знайсьці апаратуру, зрабіць рэкламу. А каб і гэта выканалі, то магла б проста знікнуць энэргія пасярод фэсту, як тое адбылося на “Джынсавым фэсце”...Тамя я лічу фэст “Права быць свабодным” пасьпяховым і, думаю, працяг будзе.
Ужо зараз мы пачынаем падрыхтоўку наступнага фэсту. Праблемы, што стваралі нам беларускія ўлады, толькі загартавалі нашых актывістаў, і мы будзем працаваць яшчэ лепш. Будзем шукаць больш зручнае месца. Плануем 2-ух, а то і 3-х дзённы фэст! Абмеркаваньне наступных нашых крокаў будзе адбывацца на афіцыйным сайце www.festsvabody.org. Хто жадае нам дапамагчы, зьвяртайцеся. Будзем працаваць разам!
Анатоль Мяльгуй, "Новы Час" №27 ад 8-18 кастрычніка