8-10 жніўня ў Львове пройдзе міжнародны фестываль “Be Free"

10 жніўня ў Львове пройдзе міжнародны фестываль “Be Free". Арганізатары – музычны лэйбл БМА (“Беларуская музычная альтэрнатыва”), Еўрапейскае Радыё для Беларусі і маладзёвая ініцыятыва “СтудФармат” - ужо другі год выбіраюць Украіну месцам сустрэчы беларускіх, украінскіх і польскіх фанатаў музыкі стыля рок.

У мінулым годзе пад слоганам “Права быць свабодным” фэст з удзелам 9 гуртоў з Беларусі і Украіны ўпершыню адбыўся ў Луцку, сабраўшы больш 5 тысяч гледачоў.

У гэтым годзе фестываль набірае абароты: у Львове заплананаваны выступ ўжо 25 гуртоў з Беларусі, Украіны, Польшчы. Фэст пройдзе адразу на 2-х пляцоўках: у Парку імя Багдана Хмяльніцкага выступяць рок-гурты, а на Цэнтральным рынку Львова пройдуць паказы рыцарскіх клубаў і выступяць каманды, граючыя ў стылях “медыевал” і “фолк”.

Сваю згоду ўжо далі вядомыя беларускія выканаўцы, у тым ліку Krama, ULIS, Neuro Dubel, Zygimont vaza, WZ-ORKIESTRA, Pomidor/OFF, Zet, “Стары Ольса”. У хэдлайнеры з польскага боку запрошаны гурт T-Love, з украінскага – “Тартак”. Вядуцца перамовы і з іншымі вядомымі імёнамі польскай, беларускай і украінскай музычных сцэнаў.

Віталь Супрановіч, лэйбл BMA-group, тлумачыць ідэю фэста:

- Свабода неразрыўна звязаная з маладзёвай музыкай і культурай. Моладзь сама выбірае што, дзе і калі ёй слухаць, а музыканты павінны мець мажлівасці выступаць перад самай рознай публікай. І важна, каб такая мажлівасць была не адзіная. Пасля мінулагодняга фестывалю ў Луцку нас літаральна “закідалі” просьбамі працягнуць фэст у наступным годзе. Ужо зараз мы маем некалькі дзесяткаў заявак ад гуртоў Польшчы, Украіны, Сербіі і нават Францыі.

Радыё РАЦЫЯ