Прэса

17.08.2008

Быть свободным белорусский рок пока может только в Украине


В те дни, когда все взоры были прикованы к событиям в Южной Осетии, небольшая часть белорусского общества полностью оказалась вне этой страшной темы. Она радостно погрузилась в музыку, в наслаждение свободой, в восхищение красотой чудесного западноукраинского города Львова. Эта часть была на международном музыкальном фестивале «Be free».

Be freeКак известно, в Беларуси почти нет не только шоу-бизнеса, но и рок-фестивалей и масштабных опен-эйров. И нам приходиться с завистью смотреть на соседние страны и даже ездить за границу, чтобы послушать белорусских же музыкантов. До недавнего времени «Басовішча», которое проходит в Польше, было фактически единственным белорусским рок-фестивалем на открытом воздухе. Но в этом году из-за проблем с визами «Басовішча» потеряло большую часть белорусских зрителей.

Второй раз белорусы проводят в Украине другой фестиваль — «Be free» («Права быць свабодным»). Первый прошел в сентябре прошлого года в Луцке, а 9-10 августа международный опен-эйр, возглавляемый «Еўрапейскім радыё для Беларусі», «Беларускай музычнай альтэрнатывай» и молодежной организацией «Студфармат», отгремел во Львове. Альтернатива эта «Басовищу» или просто еще один фестиваль — покажет время. Но получить радость от музыки, и на самом деле на несколько дней почувствовать себя свободными там смогли все белорусские зрители. Можно было ходить по городу, накрывшись бело-красно-белыми флагами, можно было прыгать перед сценой или с комфортом валяться на травке, можно было мирно и душевно пить пиво с местной милицией, общаться с музыкантами и ходить с ними по одним дорожкам, можно было не вздрагивать и не озираться, говоря на роднай беларускай мове. И при этом, самое главное — наслаждаться живой, настоящей музыкой.

Чытаць далей

16.08.2008

БУЛЬБА НА СВАБОДЗЕ, або “АСЦЯРОЖНА: ФРЫКІ!”


“Новы час”

Марыя Мартысевіч

Піва, бульба фры, беларуска-польска-украінскі рок, і (на дэсерт) свабода – вось меню абеда, які сервіравалі 9 і 10 жніўня “Еўрапейскае радыё для Беларусі”, БМА і “Студфармат”. “Be Free” перакладаецца з англійскай мовы як “Будзь вольным”. Аднак тое, што адбывалася на мінулым тыдні ў Львове і на подступах да яго, дазваляла ўспрыняць назву як скарот ад словазлучэння Belarusian freaks – “беларускія фрыкі”.


Чытаць далей

16.08.2008

Be Free: “Беларускія гурты вартыя найлепшых сцэн!”

Фестываль Be Free, што адбыўся 9-10 жніўня ва ўкраінскім Львове, ужо трапіў у гісторыю сучаснай беларускай рок-культуры. Чым фестываль спадабаўся ўкраінскім міліцыянерам, чаму оўпэн-эйр не адбыўся ў Беларусі і ці хочуць арганізатары зрабіць Be Free альтэрнатывай Басовішчу, Еўрарадыё распавядаюць адны з арганізатараў фэсту — музыка Вячаслаў Корань і журналістка Марыя Садоўская.

 

Еўрарадыё: Летась у Луцку праходзіў фестываль “Права быць свабодным”. Сёлета ў Львове – “Be Free”. Назва іншая, месца правядзення таксама. Узнікае пытанне: гэта адзін і той жа фэст, ці нейкі іншы?

Марыя Садоўская: Нягледзячы на тое, што назва новая і месца новае, арганізатары Be Free — гэта тыя ж самыя людзі, што арганізоўвалі “Права быць свабодным”: Беларуская музычная альтэрнатыва, Еўрарадыё, ініцыятыва “Студфармат”. Таму можна казаць пра пераемнасць традыцый. “Права быць свабодным” быў свайго роду рэпетыцыяй перад буйным фэстам, якім і стаў Be Free, што прайшоў у Львове 9-10 жніўня.

Чытаць далей

15.08.2008

Польскае радыё: Львоў прымаў сьвята свабоднай музыкі

 11.08.2008 слухаць 3,37 MB

9 і 10 жніўня ў Львове, адным з самых старажытных і найпрыгажэйшых украінскіх гарадоў, прайшоў фэстываль „Be Free” – “Будзь вольны!”.
Фэст быў арганізаваны, перш за ўсё, каб даць мажлівасьць найлепшым беларускім гуртам выступіць на вялікай прафэсійнай сцэне і паказаць свой талент ва ўсёй красе перад замежнай публікай. Акрамя беларускіх камандаў, у канцэртах ўдзельнічалі рок-гурты з Украіны ды Польшчы.

Фэстываль “Be Free” быў выдатна ацэнены слухачамі зь Беларусі, Украіны ды Польшчы. 

Імпрэзу адчынілі тры каманды – пераможцы конкурсу, які праводзіўся Эўрапейскім радыё для Беларусі. Гэта былі мэтал-гурт “Imprudence”, англамоўная беларуская рок-каманда “Wisp” ды этна-гурт “Бан Жвірба”. Музыкі апошняга гурту прадставілі народную танцавальную музыку ў рок-апрацоўцы. Яны паказалі, што беларускі фальклёр – гэта ня толькі сумныя, тужлівыя песьні. Пра гэта распавядаюць Зьміцер Вінаградаў, гітарыст гурту “Бан Жвірба” ды Міця Гаўрылін – вакаліст каманды.

 

Чытаць далей

14.08.2008

Быць вольным! Удалечыні ад дома?

Лета – пара фэстываляў. І хоць у Беларусі з пэўнага часу ёсць праблемы з сьвятамі (чужых ня хочацца сьвяткаваць, а свае не даюць правесьці), але нават беларусам цёплае лета’2008 падарыла каскад запамінальных рок-фэстаў: «БАСовішча», «Be Free», «Be2gether», «Вольнае паветра». Большасць зь іх, як бачым, у замежжы (Польшча, Літва, Украіна), але цяжка не дагледзець менавіта нацыянальны кантэкст гэтых аўтарытэтных імпрэзаў. І акурат ў такім кантэксьце выразным лідэрам сёлета стаў буйны львоўскі фэстываль «Be Free», куды сабраліся фэны нацыянальнага року з усяе Эўропы: артысты зь Беларусі, Польшчы, Украіны, Францыі, публіка зь Вялікабрытаніі, Італіі, Галяндыі.

Чытаць далей

14.08.2008

"Советская Белоруссия": При чем тут музыка?

С каким восторгом мои друзья–меломаны отзываются о концерте в Мире группы «Океан Эльзы»... До сих пор слышу охи–ахи: «Какой все–таки фронтмен «ОЕ» Святослав Вакарчук душка, всегда на сцене в великолепной физической форме, подпрыгивает до потолка, «заводит» своей мощной энергетикой зал с первого аккорда». Я вам больше скажу, Вакарчук еще и очень адекватный рокер, помню, однажды его пригласили в Минск выступить на презентации коньячного брэнда. В зале собралось множество состоятельных мужчин и их спутниц в мехах. Так вышло, кроме меня Вакарчук в зале никого не узнавал и на всякий случай украдкой перед своим сетом в концерте спрашивает: «А кто все эти люди?» — «Знать местная», — отвечаю. «Так мне оранжевый платочек лучше снять или надеть?» Я удивилась: «А как ты сам чувствуешь?» — «Лучше сниму, пожалуй, да?» — не унимался Вакарчук... Насколько я поняла, Святослав предпочитает отдавать себе отчет, где он выступает, перед какой публикой и зачем. Что–то ему подсказало в тот вечер отказаться от фривольных аксессуаров, к слову, на музыку это никак не повлияло — звучали «Океан Эльзы» как всегда мощно.

Чытаць далей

14.08.2008

Анатоль Мяльгуй: Фэст Be Free - быць вольным - наша права!

Адна з найбольш яскравых падзей беларускай рок-музыкі апошняга часу адбылася на тэрыторыі Украіны, у слаўным сваёй гісторыяй і традыцыямі горадзе Львове. Там пад патранатам Львоўскай гарадской рады (і гэта, як высветлілася, вельмі важна для беларусаў!) адбыўся вялікі міжнародны рок-фестываль “Be Free” – “Быць вольным”. Яго ўдзельнікамі сталі больш за 30 калектываў з Украіны, Беларусі, Польшчы і Францыі. А колькасць гледачоў, якія патрапілі на канцэрты фэсту ў парку імя Б. Хмяльніцкага і на плошчы Рынак, па прыблізных падліках пераваліла за дзесятак тысяч!

Трэба аддаць належнае арганізатарам фэсту з беларускага боку – Еўрапейскаму радыё для Беларусі, Беларускай Музычнай Альтэрнатыве, маладзёвай ініцыятыве СтудФармат, а з боку гаспадароў – Саюзу Украінскай Моладзі, – якія выбралі менавіта Львоў месцам правядзення фэста “Be Free”. Бо гэты горад з’яўляецца носьбітам сапраўднага Украінскага Духу, традыцый вольнасці і “обіріжного” стаўлення да роднай мовы. Гэта пераканаўчы прыклад, у першую чаргу, для маладых беларускіх рокераў, якія бывае сумняваюцца ў правільнасці абранага, беларускамоўнага шляху. Такі моўны патрыятызм львавян акрыляў гасцей фэсту, дысцыплінаваў тых, хто не вельмі трымаўся сваіх каранёў. Для іншых жа моўнага бар’еру паміж беларусамі і украніцамі Львову абсалютна не назіралася. Гэта яшчэ адзін агрумент на карысць Львову, як месца правядзення “Be Free”…

Чытаць далей

14.08.2008

Тузін Гітоў: BeFree у Львове - пачатак добрай традыцыі

Лета-2008 выдалася даволі багатым на беларускія і транспамежныя фэстывалі. «Басовішча», «Вольнае паветра», а хутка Be2gether і «Рок па вакацыях». Але BeFree, што адбыўся 9-10 жніўня ў Львове, вылучаецца сярод астатніх. Гэта новы беларускі фэст зусім побач зь Беларусьсю. Імпрэза была адразу заяўленая з размахам: дзьве сцэны ў цэнтры гораду, намётавае мястэчка, гурты, якія няшмат дзе пачуеш. Трэба адзначыць і канцэнтрацыю беларускіх вядомых калектываў, якія проста не зьмяшчаліся на сцэне, граючы звычайна па 30-40 хвілін. Таксама канцэрт наведала шмат польскіх, украінскіх і нават адзін францускі гурт.

Чытаць далей

13.08.2008

ZNICH: Такіх фэстаў як Be Free трэба больш!



Фестываль Be Free адбыўся нягледзячы на дажджы і залевы. Гэта не перашкаджала публіцы, большасць якой складалі беларусы. Яна прыехала цягнікамі, аўтобусамі, на прыватных аўто і спынам. Спярша людзі больш вандравалі па горадзе ці адпачывалі ў намётавым мястэчку, але бліжэй да вечара яны сцягваліся да фестывальных сцэнаў, бо там гралі сапраўдныя монстры беларускага року.

Украінскія, польскія гурты ды фіналісты Еўрарадыё выступілі вельмі файна і запамінальна. Але калі на сцэне з'явіліся сапраўдныя монстры беларускага року — ZNICH, POMIDOR/OFF, ZYGIMONT VAZA, публікі паболела разоў у пяць і пачаўся слэм і адрыў.

Чытаць далей

13.08.2008

"Наша Ніва": Be Free - Свабода пад дажджом і сонцам

Фэстываль у Львове справіўся са сваёй задачай: па‑над усім панаваў дух разьняволенасьці і непасрэднасьці, які ў Беларусі часткова даводзілася адчуваць хіба на сярэднявечных фэстах у Наваградку. Са сцэны гучалі песьні на беларукай украінскай, польскай, расейскай ды францускай мовах. Канцэрты прыцягнулі ўвагу самай рознай публікі — ад старых бабуляў, да вясельных параў і маладых бацькоў зь дзецьмі. Гледачоў не напалохаў нават моцны дождж у першы дзень.

Папярэджаньне пра ўзмоцнены памежны кантроль на шляху ў Львоў ня спраўдзілася. Абедзьве памежныя службы паставіліся да ўдзельнікаў фэсту максымальна карэктна. Магчыма гэта і ўскружыла галаву таму‑сяму з музыкаў, якія кожныя паўгадзіны патрабавалі спыніцца, каб «заправіцца». Галоўная выснова начной дарогі ў аўтобусе, поўным п’яных музыкаў — лепш ня ведаць блізка тых людзей, чые песьні вы слухаеце.

Чытаць далей