Увага! Важная інфармацыя па намётавым гарадку!

Намётавы гарадок у ландшафтным парку «Знесіння» пачне працу з пятніцы, 8 жніўня.  Усе, хто прыедуць раніцай, могуць кіравацца туды, але ўсе рэсурсы будуць змантаваныя не раней за абед. Патрэбная будзе вашая дапамога!
Наш намётавы гарадок будзе ахоўваць львоўская абласная міліцыя. Іх праца  - у інтарэсах кожнага, хто хоча спакойна пакінуць свой намёт і пайсці на канцэрт. : )
Міліцыя просіць прытрымлівацца наступных правілаў:
1.    Упарадкаванае размяшчэнне намётаў згодна са схемай гарадка (будзе на месцы).
2.    Адсутнасць алкаголю на самой тэрыторыі гарадка (пры гэтым нікога не будзе хваляваць, калі вы ў горадзе будзеце піць піва ці іншыя напоі. Галоўнае – не прыносіць іх на ноч у мястэчка).
3.    Не захоўвайце у намётах асабліва каштоўныя рэчы: ноўтбукі, дарагія камеры, фамільныя каштоўнасці, антыкварныя кніжкі, вялікія сумы грошаў і г.д.
4.    Калі вы прыязджаеце на машыне: досвед мясцовай міліцыі раіць вам ставіць машыны ў платных паркінгах у цэнтры Львова. 
5.    Не губляць бэджы або іншыя ідэнтыфікацыйныя карткі, якія вы атрымаеце як пасведчанне таго, што з'яўляецеся жыхаром намётавага мястэчка.

Дадатковая інфармацыя.

 Усе, хто хоча засяліцца ў намётавым гарадку, пройдуць рэгістрацыю ў арганізатараў.

У гарадку няма асвятлення: бярыце з сабой ліхтарыкі. Мы купілі каля 20 штук невялікіх ліхтарыкаў для тых намётаў, у якіх сваіх не будзе – просім звяртацца да арганізатараў, калі будзе патрэба ў святле.

Магчыма, мы будзем браць невялічкую плату ад жыхароў мястэчка (не болей за 5 у.а. ад намёта за ўвесь час). Мы робім усё што можам каб гэтага пазбегнуць, але папярэджваем пра такую магчымасць. :)