Польскі гурт METANOIA выйграў адбор на Be Free

На фэсьце Rocko-Go, што сабраў пад Познаньню маладыя гурты і прыхільнікаў сучаснай рок-музыкі з Польшчы, Беларусі, Расіі і Літвы, абралі каманду-ўдзельніка на Be Free. На беларускі фэст у Львоў 9 жніўня адправіцца рок-гурт METANOIA з польскага Жыўца, што месціцца ў Бяшчадах недалёка чэшскай мяжы. Рашэннем журы, у якое ўвайшоў і прадстаўнік Be Free - лідэр гурта ULIS Слава Корань - METANOIA атрымала таксама першую ўзнагароду конкурсу маладых выканаўцаў Rocko-Go. І - каштоўныя прызы: магчымасьць запісаць дыск у вядомай студыі "Red House Studio Nagrań", музычная апаратура ад фірмаў Bugera i Randall. Паслухаць і пабачыць METANOIA можна ўжо зараз на іх афіцыйным аккаўнце MYSPACE.