Навіны

16.07.2010

Чарнігаў афіцыйна адмовіўся ад Be Free. Фэст можа прайсці ў Роўне (дакумент)

Арганізатары музычнага фэсту Be Free атрымалі афіцыйную адмову ад гарадскіх уладаў Чарнігава. У дакуменце гаворыцца, што для фэсту абраная рэкрэацыйная зона, дзе ёсць рэдкія віды раслінаў.


Акрамя таго, зазначаюць чарнігаўскія чыноўнікі, фэст меркаваўся на беразе Дзясны. Таму арганізатары, на іх думку, мусілі агарадзіць раку, арганізаваць дзяжурства выратавальнікаў ды інш.

Па словах Віталя Супрановіча, арганізатары яшчэ будуць вывучаць адмову. Разам з тым вядуцца перамовы па арганізацыі фэсту ў адным з іншых гарадоў Украіны.

Супрановіч: "Зараз вядуцца перамовы з іншымі гарадамі. Калі яны скончацца паспяхова і ў бліжэйшы час, то магчыма, што фестываль у гэтым годзе адбудзецца. Але гэта будзе вырашана недзе на працягу тыдня... Найбольш шчыльныя перамовы ідуць з Роўнам, але гэта пакуль няпэўна. Мы вядзем перамовы з трыма гарадамі".

Еўрарадыё працягне сачыць за развіццём сітуацыі.

13.07.2010

Влада Чернігова зриває фестиваль Be Free



Мерія міста Чернігова, у якому планувалося провести четвертий фестиваль Be Free, не дає дозволу на його проведення. Після одержання попередньої згоди організатори більше місяця намагаються отримати офіційний папір з відповіддю на свою заявку.


Фестиваль Be Free проводиться з 2007 року в різних містах України (Луцьк, Львів, Чернігів) за підтримки та просування місцевої влади. Після Be Free-2009 організатори не отримали жодних критичних коментарів і зауважень від чернігівські влади. У травні 2010 р. на зустрічі з представниками мерії було попередньо схвалено проведення фестивалю, після чого ми уклали попередні договори з групами і технічної командою фестивалю.


Однак запланований на 7 червня офіційний оргкомітет за участю чернігівські влади був скасований без пояснень, після чого влада, незважаючи на численні звернення, не дає

офіційну відповідь на заявку щодо проведення фестивалю. Усно чернігівському партнерові було заявлено, що захід не дозволять.


З неформальних джерел ми дізналися, що чернігівські влади знаходяться в контакті з офіційною білоруською стороною, якая наполегливо пропонує не дозволяти фестиваль. Таким чином, доля міжнародного фестивалю, який проводиться на українській території, де-факто знаходиться в руках білоруської влади. Така постава до вільної, відкритої для всіх груп населення культурної акції, спрямованої на поліпшення контактів між Білоруссю та Україною, дивує і викликає обурення.

У цій ситуації оргкомітет змушений заявити, що 21-22 серпня фестиваль "Be Free" не відбудеться. Залежно від того, чи вдасться забезпечити інше місце й належний високий рівень його проведення, він буде відкладений або перенесений на літо 2011

За додатковою інформацією звертайтеся на телефон +375 29 6490888 (Віталій Супрановіч) або на скриньку фестивалю fest.svabody @ gmail.com


Оргкомітет Be Free:

Олексій Лукашевич,

Слава Корінь,

Марія Садовська,

Віталій Супрановіч

13.07.2010

Улады Чарнігава зрываюць фэст Be Free



Мэрыя горада Чарнігава, у якім планавалася правесьці чацвёрты фэст Be Free, не дае дазволу на яго правядзенне. Пасля атрымання папярэдняй вуснай згоды арганізатары болей за месяц спрабуюць атрымаць афіцыйную паперу з  адказам на сваю заяўку.


Фэст Be Free праводзіцца з 2007 года у розных гарадах Украіны (Луцк, Львоў, Чарнігаў) пры падтрымцы і спрыянні мясцовых улад. Пасля Be Free-2009 арганізатары не атрымалі ніякіх крытычных каментароў і заўвагаў ад чарнігаўскіх уладаў. У траўні 2010 г. на сустрэчы з прадстаўнікамі мэрыі было папярэдне ўхвалена правядзенне фэсту, пасля чаго мы заключылі папярэднія дамовы  з гуртамі і тэхнічнай камандай фестывалю.


Аднак запланаваны на 7 чэрвеня афіцыйны аргкамітэт з удзелам чарнігаўскіх уладаў быў адменены без тлумачэнняў, пасля чаго ўлады, нягледзячы на шматлікія звароты, не даюць афіцыйны адказ на заяўку па правядзенні фестывалю. Вусна чарнігаўскаму партнёру было заяўлена, што мерапрыемства не дазволяць.


З нефармальных крыніцаў мы даведаліся, што чарнігаўскія ўлады знаходзяцца ў кантакце з афіцыйным беларускім бокам, які настойліва радзіць не дазваляць фэст.  Такім чынам, лёс міжнароднага фестывалю, які праводзіцца на ўкраінскай тэрыторыі, дэ-факта знаходзіцца ў руках беларускіх уладаў. Такая пастава да свабоднай, адкрытай для ўсіх групаў насельніцтва культурнай акцыі, скіраванай на паляпшэнне кантактаў паміж Беларуссю і Украінай, здзіўляе і выклікае абурэнне.

У гэтай сітуацыі аргкамітэт з прыкрасцю вымушаны заявіць, што 21-22 жніўня фестываль "Be Free" не адбудзецца. У залежнасці ад таго, ці ўдасца забяспечыць іншае месца і належны высокі ўзровень ягонага правядзення, ён будзе адкладзены або перанесены на лета 2011 г.

За дадатковай інфармацыяй звяртайцеся на тэлефон +375 29 6490888 (Віталь Супрановіч) або на скрыню фэсту fest.svabody@gmail.com


Аргкамітэт Be Free:

Аляксей Лукашэвіч,

Слава Корань,

Марыя Садоўская,

Віталь Супрановіч


19.05.2010

Be Free - 2010: 21-23 жніўня ў Чарнігаве

Арганізатары фестывалю “Be Free” - BMA Group, Еўрарадыё і "Студфармат" -  на перамовах з уладамі Чарнігава вызначыліся з датамі правядзення чарговага фэсту - ён адбудзецца ў перыяд з 21 па 23 жніўня 2010 г, з якіх два дні запланавана на канцэртную праграму. Свой удзел у фэсце ўжо падцвердзілі IQ-48, Крама i Neuro Dubel.  

Распавядае адзін з арганізатараў Віталь Супрановіч: “У сувязі з тым, што горад застаўся той самы, што і быў летась, мы вырашылі не паўтараць удзельнікаў. Не запрашаць тых, хто быў на фестывалі ў мінулым годзе. Так атрымалася, што летась у нас не выступалі “Крама”, “Нейра Дзюбель” і IQ-48. Таму мы вырашылі ўзяць у першую чаргу гэтыя гурты". Вядуцца перамовы і з іншымі беларускімі і ўкраінскімі гуртамі. Падрабязнасці - у хуткім часе на нашым сайце.

PS Дзякуем пільным чытачам: канцэртная праграма запланаваная на 21 і 22 жніўня, а 23га будзе дзеньад'ездуі магчымасць для публікі застацца крыху долей на культурную праграму. :)

24.08.2009

Трэці фэст Be Free паспяхова адбыўся!

Дзякуем усім гуртам і шматлікім тысячам гледачоў, што прыехалі на Be Free ў Чарнігаў. Дзякуем нашым партнёрам і сябрам у Чарнігаве і іншых месцах. Дзякуем мужным і стойкім валанцёрам, што далучыліся да нас у штодзённай працы - без вас фэст бы не адбыўся такім, як быў!

Калі Вы рабілі здымкі гэтага году і хочаце, каб мы іх апублікавалі на сайце, калі ласка, дасылайце іх (або спасылкі на іх) на скрыню fest.svabody@gmail.com. Мы не развітваемся, да сустрэчы на Be Free-2010!

Аргкамітэт Be Free.

20.08.2009

Пляцоўка Be Free: практычныя моманты

Найпрасцей патрапіць на пляцоўку фэсту будзе наступным чынам: даехаць (дайсці) да гатэлю "Брянск" - вул. Шаўчэнкі, 103. Ля гатэлю будуць указальнікі шляху да пляцоўкі, а побач з гатэлем платная паркоўка для машын (10 грыўнаў за дзень за легкавую або каля 1 еўра). Шлях ад гатэля да Be Free павольным ходам - ад 10 да 15 хвілін пешшу. Намётавае мястэчка працуе ад другой паловы дня пятніцы 21.08 да раніцы 24.08.

Увага! Для тых, хто жадае больш даведацца пра Чарнігаў, у панядзелак 24.08 у першай палове дня магчымая арганізацыя аўтобуснай экскурсіі з экскурсаводам. Падрабязнасці пра экскурсію - у інфармацыйным пункце фестывалю.

Плата з чалавека за месца ў намётавым гарадку - 30 грыўнаў. Грошы прымаюцца толькі ў грыўнах. Мястэчка зарганізаванае на той жа пляцоўцы, што і сцэна, і будзе асобна агароджвацца і ахоўвацца. Арганізатары будуць рэгістраваць жыхароў мястэчка і выдываць апазнавальныя знакі, па якім можна будзе прайсці на тэрыторыю мястэчка. У кошт уваходзіць ахова мястэчка, умывальнікі, туалеты, гарачая вада.

Для жыхароў намётавага мястэчка клуб "Светофор" дае зніжку ў 10% на боўлінг і інш паслугі клуба і 50% на дыскатэку. Зніжка будзе прадастаўляцца па апазнавальных знаках. Але не забудзьце нагадаць!


Для тых, хто хацеў бы ночыць не на прыродзе, ёсць нумары ў гатэлі "Брянск" - з сантэхнікай на калідоры і сярэдняй цаной на асобу 5 еўра за ноч. ЗАСТАЛОСЯ ТОЛЬКІ ПЯЦЬ МЕСЦАЎ - КАЛІ ЛАСКА, ПІШЫЦЕ НА МЭЙЛ АРГАНІЗАТАРАМ fest.svabody@gmail.com калі жадаеце засяліцца. 

Побач з гатэлем "Брянск" ёсць гатэлі "Профсоюзный" і "Придеснянский". Зняць кватэру на суткі у Чарнігаве - сярэдні кошт - 120-150 грн.

15.08.2009

Пляцоўка фэсту: від з Google Maps (ад нашых чарнігаўскіх партнёраў)

Чарнігаўскі рок-клуб прапануе выгляд з паветра на нашую будучую пляцоўку.

Чытаць далей

15.08.2009

Шукаем валанцёраў!

Усіх, хто хацеў бы дапамагчы арганізатарам з засяленнем-арганізацыяй працы намётавага мястэчка - і іншымі рэчамі, звязанымі з фэстам, просім дасылаць свае лісты на скрыню fest.svabody@gmail.com. Тым, хто ўжо прапанаваў дапамогу, дзякуем, вельмі спатрэбіцца, але трэба яшчэ людзі! Будзем чакаць на Вашыя лісты! :)

13.08.2009

Be Free for Free: атрымай бясплатную паездку на фэст!

Хочаш атрымаць пуцёўку на Be Free? Толькі ад 14 да 17 жніўня на старонцы euroradio.fm - адмысловая віктарына ад кампаніі "Будзьма беларусамі!" і Еўрарадыё.

Да ўдзелу запрашаюцца ўсе, хто любіць конкурсы і віктарыны!

Скарыстайцеся ўнікальнай магчымасцю патрапіць на фэст Be Free 22-23 жніўня ў Чарнігаў бясплатна! У розыгрышы 5 пакетаў "Be Free for Free": бясплатны даезд і бясплатнае пражыванне ў намётавым гарадку (увага – намёт і спальнік вашыя!), а таксама адмысловыя прызы ад кампаніі “Будзьма беларусамі!”.

Чытаць далей

12.08.2009

Увага: падрабязная праграма Be Free-2009

Дзень 1, 22 жніўня, субота

13.45 - Урачыстае адкрыццё

14.00 - Небо для Себе (Чарнігаў) - спецыяльна запрошаны госць

14.30 - Pipl Plant (Чарнігаў)

15.00 Re1ikt (Гомель)

15.35 B:N: (Бяроза)

16.15 Zatoczka (Магілёў)

16.55 Partyzone (Мінск)

17.40 Scrudg (Чарнігаў)

18.10 Pomidor/OFF (Мінск)

18.55 ZNICH (Мінск)

19.40 - Vladivostok (Францыя)

Не пазней за 21.00 - Ляпис Трубецкой (Мінск)


Дзень 2, 23 жніўня

14.00 - Урачыстае адкрыццё Дня 2.

14.15 - Лена Іванова (Чарнігаў) - спецыяльна запрошаны госць

14.45 - Glofira (Гомель)

15.20 - Hair Peace Salon (Мінск)

15.55 - Tarpach (Мінск)

16.40 - Назад Шляху Немає (Кіеў)

17.10 - LitvinTroll (Мінск)

17.55 Imprudence (Мінск)

18.40  Zero-85 (Польшча)

19.40 ULIS (Мінск)

не пазней за 21.00 - Воплі Відоплясова (Кіеў)

adobe and microsoft oem software ms windows 8 purchase ms windows 8 purchase ms windows 8 purchase adobe oem software buy cs5 adobe and microsoft oem software microsoft windows 8 32 and 64 bit microsoft office 2010 microsoft windows 8 32 and 64 bit microsoft office 2010 adobe oem software buy cs5 download Microsoft, Adobe, MAC software microsoft windows 8 32 and 64 bit ms windows 8 purchase download Microsoft, Adobe, MAC software