žygimont VAZA
Увесну 1987 году Скрыпа, маючы ў мінулым музычную школу (фартэпіяна), ўжо больш-меньш валодае гітарай, але толькі на ўзроўні акордавага граньня - прынамсі падабраць і роўна заграць нейкую песьню ўжо ў стане. Але галоўнае - ІДЭІ. Яны глыбейшыя за "зьняцьцце" нейкіх чужых тэмаў. Хочацца ствараць уласную музыку. Скрыпа слухае ў той час: Led Zeppelin, Dire Straits, Foreigner, Rolling Stones, Pink Floyd, Rainbow, Creedence, Deep Purple, The Police, EL&P, Patty Smith і шмат чаго яшчэ. Увесь час у адным, потым у іншым сутарэньні пад уласным домам ладзяцца "кропкі" для рэпетыцый.
Прыходзяць нейкія людзі, спрабуюць нешта граць. Але з цягам часу высьветляецца, што ўсе падлеткі спрабуюць уласныя сілы ў рознае занятках - спорт, музыка, мастацтва, цыгарэты і алькаголь. Спрабуюць і ня больш - сьвядомае жыцьцё толькі пачынаецца, хочацца паспрабаваць літаральна ўсяго. Таму ніхто больш за пару-тройку тыдняў на "кропцы" не затрымліваецца. Скрыпа жа наадварот - больш і больш разважае пра будучыя музычныя праекты. Больш думае, чымся грае, бо граць трэба яшчэ вучыцца як сьлед. Але, галоўнае - нутраны зарад, - калі яго бракуе, дык не дапаможа аніякае ўменьне.
Працяг гісторыі - на http://www.zygvaza.net/historyja.html :)
Кліп на песню "Лякарня"