ULIS
…у 1988 годзе зь першага беларускага рок-гурта BONDA сыходзяць Слава Корань i Сяржук Краўчанка, што фактычна абумовiла яго далейшы распад, пазьней да iх далучаецца Валеры Цынiцкi. У 1989 годзе разам з Фэлексам Аксёнцавым, Кiрылам Шэвандо й Андрэем Патрэем музыкi ствараюць новы рок-гурт пад назовам ULIS з наступным складам:
Слава Корань - гiтара, аўтар музыкi
Фэлiкс Аксёнцаў - аўтар тэкстаў
Сяржук Краўчанка - бас-гiтара
Андрэй Патрэй - сьпеў
Кiрыла Шэвандо - бубны
Валеры Цынiцкi - пэркусiя
Адразу
ж, у 1989 годзе, музыкi запiсваюць пачатковым складам у месцы Ольштын
(Польшча) сваю першую праграму. Гэта быў першы прафэсыйна зроблены
альбом беларускiх рокераў. Грамадзтва зь вялiкiм захапленьнем успрыняла
гэтую падзею, i гурт у момант апынуўся на вяршынi беларускага
рок-Парнаса. Пазьней, у 1991 годзе гэта праграма была выдадзена фiрмай
"Мелодия" © (Расея) на вiнiлавай кружэлцы пад назовам "Чужанiца". У
1996 годзе гэты альбом быў выдадзены на кампакт-касэце фiрмай "Ковчег"
© (Менск).
У 1990 годзе замест Кiрыла Шэвандо ў гурт
прыходзiць Сяржук Кныш, якi граў на бубнах у BONDА. Гэтым складам на
той жа студыi ў Ольштыне гурт запiсвае сваю другую праграму, якая
выдаецца ў 1991 годзе пад назовам "Краiна доўгай белай хмары" фiрмай
"Polskie Nagrania" © (Польшча) на вiнiлавай кружэлцы. У 1996 годзе
альбом быў выдадзены на кампакт касэце фiрмай "Ковчег".
Напрыканцы
1991 года замест Андрэя Патрэя ў гурт прыходзiць новы вакалiст Алег
Тумашоў. Сыходзiць таксама й Валеры Цынiцкi (пэркусiя). Але ж гэта не
перапыняе дзейнасьцi гурта. Ужо на пачатку 1993 года гурт запiсвае сваю
трэцью, "самую рок-н-рольную" праграму, якая потым выдаецца на
кампакт-касэце пад назовам "Танцы на даху". У лютым таго ж года
выдаецца ангельская вэрсыя праграммы "Dances On The Roof".
Напачатку
1994 года з-за сур'ёзных непаразуменьняў з гурта сыходзяць Алег
Тумашоў, Сяржук Кныш i Сяржук Краўчанка, Фэлiкс Аксёнцаў зьязджае ў
Канаду. Разам зь iмi сыходзiць i рамантычны пэрыяд нацыянальнага
ўздыму, пост-перабудовага адраджэньня - пачынаецца перыяд рэакцыi й
адначасова новы пэрыяд у творчасьцi гурта. Iстотна зьмяняецца й музычны
стыль - гурт (на той момант у асобе Славы Кораня) пачынае граць больш
цяжкi й радыкальны indie, лiрыка становiцца больш напружанай i
эмацыйнай, паглыбленнай у сябе.
У 1995 годзе "ULIS вяртаецца".
Слава Корань разам зь Лёшай Паўловiчам запiсваюць новы альбом "Па-над
дахамi". У тым жа годзе яго выдае фiрма "Ковчег" на кампакт-касэце, але
з-за дрэннай якасьцi наклад касэт быў зьнiшчаны.
У 1996 годзе гурт узбуйняецца :
Слава Корань - гiтара, сьпеў, аўтар музыкi й тэкстаў, прадзюсар
Лёша Паўловiч - бас-гiтара
Ягор Марачук - гiтара
Алег Дземiдовiч - бубны
Адначасова
запiсваецца новая праграма "Life 1996" (тэксты часткова Лявон Вольскi,
гурт N.R.M.) i праграма "Блуканьне". Гэтыя праграмы былi выдадзены на
кампакт-касэтах фiрмай "Ковчег" у гэтым жа годзе.
Напрыканцы
1996, пачатку 1997 года запiсваецца праграма "Ратуйце вашыя душы", якая
ў 1997 годзе выдаецца фiрмай "Сатис" © (Менск) на кампакт-касэце.
У 1998 годзе BMA Group выдае два кампакт-дыскi зь лепшымi творамi ULIS'a.
За
час свайго iснаваньня гурт удзельнiчае ў канцэртах i фэстах у местах
Менск, Бярэсьце, Горадня, Наваградак, Масква, Калiнiнград, Чэрнаўцы,
Сопат (Польшча), Беласток, Аўгсбург (Нямеччына), Лёндан (Англiя). У тым
лiку:
20 верасня ўдзел у рок-iмпрэзах ў Маладэчне "Рок-немаўля" i "Вольныя танцы".
1
верасьня 1998 года ў Менску ў парке Чалюскiнцаў адбыўся штогадовы фэст
"Рок па вакацыях". Акрамя ULIS'у ў iм бралi ўдзел гурты НОВАЕ НЕБА,
Н.Р.М., КРАМА, THE STOKES, THE RAVENS i iнш.
25 чэрвеня 1998
года ў Менску ў парку Горкага адбыўся штогадовы фэст "Рок-купальле".
Удзельнiчалi ULIS, N.R.M., НОВАЕ НЕБА, КАМЭЛОТ, МЯСЦОВЫ ЧАС, KRAMA i
маладыя гурты EXIST, СКЛЕП, DEVIATION.
27 чэрвеня 1998 года ў
Менску ў парку Горкага адбылася антыпiрацская акцыя "Любi Сапраўднае".
Бралi ўдзел ULIS, ПЕСЬНЯРЫ, ПАНI ХIДА, НОВАЕ НЕБА, КРЫВI, КНЯЗЬ МЫШКIН,
ТОРНАДО, КРАМА, Н.Р.М., НЕЙРО ДЮБЕЛЬ, КАМЭЛОТ, DRUM XTC, FLAMMABLE, THE
STOKES, THE CRANKS, HASTA LA FILLSTA, V.I.P.S. i iнш.
У 1999
годзе з дапамогаю фірмы "Ковчег" выходзіць альбом "Падарожжа" – здаецца
яшчэ больш задуменны і паглыблены ў самае нутро асобы. У альбом
уваходзіць шэраг кавэраў на гіты "Краіна ў кратах" і "Краіна доўгай
белай хмары". У 1996 годзе гурт скарачаецца да трох асобаў: Слава
Корань - гiтара, сьпеў, аўтар музыкi й тэкстаў, гукапрадусар і
ўкладальнік; Віктар Самарукаў - бас-гiтара; Аляксандар Быкаў – бубны.
Год
2003. Нарэшце Слава Корань зрабіў альбом, які яго задавальняе. Маецца
на ўвазе выкшталцонае гучаньне дзевятага альбома "Ulis" "Люстэрка".
Болей псыхалягічнага (ня блытаць з "псыхадэлічным") альбому ў
беларускай рок-музыцы яшчэ не было. Стылёва "Люстэрка" набліжаецца да
гард-року, хоць часам хіліцца да панку. Прыхільнікі "Ulis" пачатку 90-х
знойдуць тут клясычныя "Кругі на вадзе", "Краіна доўгай белай хмары",
"Радыё Свабода" у новых арынжыроўках. А тры песьні на вершы Караткевіча
(проста шыкоўныя!) былі зроблены для "Скрыпкі дрыгвы" - чарговага
супольнага праекту. Ёсьць на кружэлцы і кавэр на польскую "AYA RL"
"Апавяданьне пра маю вуліцу".
Год 2007. Зараз у гурта ULIS наступны склад:
Слава Корань - гітара, вакал
Віктар Самарукаў - бас-гітара
Павал Ермачэнка - бубны
Натальля Куніцкая - клявішы
http://community.livejournal.com/ulis_bel