Partyzone
Нарэшце дамовіўся з гітарыстам Яўгенам Цылікавым супрацоўнічаць. За 2 тыдні да праходзіўшага тады фесту "Next Stop" хлопцы здолелі дабраць склад, адрэпаць праграму, і паспяхова адыгралі на сэйшне. Аднак трэба было думаць пра будучыню. Ад склада, які граў на "Next Stop" застаўся (акрамя Яўгена і Валодзі) толькі клавішнік Дзяніс Вячэрскі. Пасля доўгіх пакут і пошукаў на пры канцы 1995-га з'явіўся гітарыст Андрэй Дзяменьцьеў. Спачатку ён меркаваўся на бас, але здолеў дапоўніць гурт нехапаючымі музыкамі і пачаў змагацца з гітарнымі партыямі разам з Яўгенам. Такім чынам, тут залаты склад Partyzone тых часоў:
Віктар Ступчык - бас
Андрэй Дзяменьцьеў - гітара
Дзяніс Вячэрскі - клавішы
Зьміцер Гунько - бубны
Уладзімір Гнутаў - вакал
Яўген Цылікаў - гітара, а таксама аўтар усіх песянь і ідэйны натхніла праэкту.
У гэтым складзе гурт зрабіў паўнацэнны альбом улетку 1996-га пад назвай
"Can't Fly" - узор цудоўнага хард-року з рэшткамі эксперыменту. Потым
адбыліся зьмены ў складзе, у выніку якіх усе ідэі Яўгена Цылікава
паступова накіраваліся ў створаны новым клавішнікам Partyzone Андрэем
Вараб'ёвым праект Out Of Reach, зрэшты за ідэямі накіраваўся і сам
Яўген. У выніку новы гурт стаў цягчэй і скараціуся да 4 музыкаў. Аднак
на гэтым гісторыя Partyzone не скончылася.
У 2000-м годзе Яўген вырашыў зноў звярнуцца да роднага праэкту. У
выніку Partyzone адрадзіўся амаль з попелу! У новы склад увайшлі і
новыя маладыя музыкі:
Павел Коцкі - бас
Антон Арлоў - бубны
Сяргей Воранаў - клавішы
Яўген Цылікаў акрамя ўсяго яшчэ й заспяваў, але ненадоўга. Некалькі не
вельмі ўдалых канцэртаў у гэтым складзе ахалодзілі стараннасць
працаваўшых з нім юнакоў, і Partyzone на некаторы час завіс. Тым часам
Яўген працягваў працаваць над новым супер-альбомам. У выніку паспяховых
перамоваў са сваім даўнім сябрам і калегай Дзянісам Вячэрскім на тэму
сваёй замены ля мікрафона (бо той меў дастатковы вопыт у гурце Сок ды
іншых) апошні стаў спяваць у Partyzone. Альбом "Трэба Рабіць" быў
створаны ў сакавіку-траўні 2002, і ў той жа час паступіла прапанова ад
БМА group удзельнічаць у hardcore кампіляцыі. Супрацоўніцтва адбылося,
прычым з нечаканым працягам: БМА прапанавалі заняцца таксама прамоўшнам
Partyzone. Гурт не адмовіўся.
Зараз каманда у адноўленым, але моцным складзе:
Дзяніс Вячэрскі - вакал
Яўген Цылікаў - гітара, бэк-вакал, музыка і тэксты
Юрась Сушчынскі - гітара
Зьміцер Астроўскі - бас
Аляксей Яфрэменка - бубны
Улетку 2002 партызаны прынялі ўдзел у фэсце беларускай альтэрнатыўнай
музыкі "Басовiшча", які адбыўся пад Беластокам у Польшчы 19-20 ліпеня і
ўзялі там Гран-пры! Прызом з'явіцца запіс у польскай студыі, які гурт
мае намер зрабіць улетку 2003-га.
У сьнежні 2002 года дзякуючы намаганням BMA group выйшаў даўгачаканы
альбом "Трэба Рабіць!". Дыск - мультымедыйны: акрамя аўдыа трэкаў тут
вы знойдзіце відэа, фота ды інш. У той жа час адбылася яго шумная
прэзэнтацыя.
У красавіку 2003 года песьня Partyzone "Парай дарогу" увайшла ў
чарговую кампіляцыю ад BMA "Hard Life Heavy Music II". Гурт таксама
прыняў удзел у яе прэзентацыі.
Кліп на песню "Смутак"