P.L.A.N.
Гутр “P.L.A.N.” у апошнім сваім складзе існуе з лютага 2001 года.
Гэта лідар гурта - Андрэй Плясанаў - вакал, гітара, вусны гармонік; Андрэй Дзяменцьеў – лідэр-гітара, бэк-вакал; Анатоль Стэценка –баян, бэк-вакал; Андрэй Сапоненка – бубны, дарбука; Ігар Галіцын – бас, бэк-вакал.
У актыве каманды тры поўнафарматных альбома “Blues у канцы тунэлю”, “Вам слова, Джон Ячмень” і “Вярікае калі ласка”. У зборных авльбомах “Віза N.R.M.”, “Пасадзіў DEAD RAPку”, “Генералы Айчыннага Року” ,”Піўны альбом” і інш... Акрамя рэгулярных клюбных канцэртаў, гурт не раз выступаў на прэстыжных фестывалях: “Рок-Каранацыя”, “Blues жыве у Менску”,”Генералы Айчыннага Року”(Беларусь), “Noc Bluesowa” (Польшча), “Такія пернікі”(Менск) і г.д.
Стылістычна гурт працуе на мяжы клясычнага рытм энд блюза і рок-эн-рола. Аснову рэпертуара складаюць уласныя творы і апрацоўкі фольклёру. Гурт зьяўляецца прыхільнікам стабільнага беларускамоўнага творчага працэсу, але ў канцэртнай дзейнасьці здольны зьдзіўляць міжнародную публіку творамі на польскай, ангельскай і расейскай мовах. Гурт мае сваю уласную гуказапісную студыю, дзякуючы чаму мабільна ўдзельнічае ў вельмі разнастайным спэктры айчынных праектаў.
Крыніца - афіцыйны сайт гурта.