Абнавіліся банеры фэсту!
Вітаем! Пакуль мы фіналізуем дамовы з музыкамі і глядзім найноўшыя заяўкі, наш бяссменны дызайнер Zuker абнавіў банеры Фестывалю. Усе банеры знаходзяцца на старонцы "Пра Фэст" і мы звяртаемся да ўсіх, каму неабыякавы наш фэст, за дапамогай па іх распаўсюду.
Між тым мы рыхтуем мапы і практычную інфармацыю па тым, як найлепей будзе дабірацца да сцэны і намётавага мястэчка. У хуткім часе яна з'явіцца на гэтай старонцы. Заходзьце часцей! Калі ў вас ёсць свае правераныя маршруты на Чарнігаў (аўтобусы, маршруткі, самалёты, аўтаспын) і вы гатовыя імі падзяліцца з іншымі - калі ласка, дасылайце іх на fest.svabody@gmail.com або ў каментарах на ЖЖ http://fest_svabody.livejorunal.com