09.07.2008
Фэст "Be Free" распачаў інтэрнэт-адбор маладых гуртоў і конкурсы для фанаў
9 ліпеня на старонцы Эўрарадыё распачаўся першы тур конкурса-адбора для маладых гуртоў на Be Free, а таксама конкурс на каментары і віктарына для фанаў. Па выніках першага тура конкурсаў праз тыдзень будуць абраныя першыя тры з 10 гуртоў-фіналістаў і першыя два з 10 фанаў, якія атрымаюць бясплатнае падарожжа на фэст у Львоў.
У першым туры конкурса прымаюць удзел 25 маладых гуртоў з Менску, Бярозы, Нарачы, Віцебску, Пінску, Гомеля, Магілёва ды іншых гарадоў Беларусі:
Argentum, Band_A, HAIR PEACE SALON, Imprudence, Kalmary, MELANY, Naka, NORGTAUNT, SOK, TESAURUS, UNIA, !Wanted, Zatoczka, Бан-Жвірба, Без панікі, Босае Сонца, Да!Бл..., Кашлаты Вох, Контур, Лютавер'е, Мутнаевока, Одним днем, Разбітае сэрца пацана, Рокаш, Эра вэрхалу.
У тых, хто не пасьпеў на першы тур, шанец даслаць свае трэкі і інфармацыю пра гурт для адбору захоўваецца да 30 ліпеня. Усе падрабязнасьці конкурсаў - на Эўрарадыё: http://euroradio.fm/by/532/405/20443